Люцэрна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Люцэрна
20120918Luzerne Hockenheim4.jpg
Medicago sativa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Medicago L., 1753

Сінонімы
  • Crimaea Vassilcz.
  • Factorovskya Eig
  • Kamiella Vassilcz.
  • Lupulina Noulet
  • Medica Mill.
  • Pseudomelissitus Ovcz. et al.
  • Rhodusia Vassilcz.
  • Turukhania Vassilcz.
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   183622
NCBI   3877
EOL   27787
GRIN   g:7365
IPNI   22899-1

Люцэрна[3] (Medicágo) — род аднагадовых і шматгадовых траў ці паўкустоў сямейства бабовыя (Fabaceae), каштоўная кармавая культура. Лацінская радавая назва Medicago паходзіць ад грэчаскіх слоў, якія азначаюць «корм з Мідыі»; з гэтай вобласці расліна і трапіла ў Грэцыю.

Сцябло вышынёй 40—90 см, галінастае, утварае куст. Лісце трайчастае. Суквецце — гронка. Плод — струк. Каранёвая сістэма стрыжнёвая. На каранях клубеньчыкавыя бактэрыі, якія назапашваюць азот у глебе.

На Беларусі на палях, лугах, травяністых схілах растуць 4 віды, цвітуць з мая да верасня. Вырошчваюцца люцэрна сіняя, ці пасяўная, люцэрна жоўтая, ці серпападобяая, і люцэрна гібрыдная як каштоўныя кармавыя расліны.

Зіма- і засухаўстойлівая культура. Добра расце на ўгноеных нейтральных сугліністых, супясчаных і пясчаных глебах. У травастоі трымаецца 3—4 гады. За лета дае 2—3 ўкосы. Выкарыстоўваецца на зялёны корм, сена, травяную муку, пры стварэнні культурнай пашы.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Напісанне Люцэрна ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.414