Лявон Вольскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лявон Вольскі
фота
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі

Дата нараджэння

14.9.1965

Гады актыўнасці

1984 — цяперашні час

Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Інструменты

гітара

Жанр

рок

Псеўданімы

Kanzler

www.lvolski.com
Commons-logo.svg Лявон Вольскі на Вікісховішчы

Ляво́н Арту́равіч Во́льскі (сапраўднае імя — Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі[1]; 14 верасня 1965, Мінск) — беларускі музыкант, літаратар, мастак, вядучы. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Таксама граў і спяваў у гуртах «Новае Неба» і «Zet». Сын знакамітага пісьменніка Артура Вольскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1984), у час навучання быў адным з заснавальнікаў гурта «Мроя» (1982). У 1994, пасля некаторых змен у складзе, ініцыяваў пераўтварэнне «Мроі» у гурт «N.R.M.» («Незалежная Рэспубліка Мроя»), у якім па-ранейшаму выступаў як асноўны аўтар музыкі і тэкстаў песень. У 1990—1998 таксама выступаў як выканавец на клавішных у гурце «Новае Неба». У 2001 быў ініцыятарам стварэння гурта «ZET». У канцы 2004 у складзе гурта «Крамбамбуля» выступаў на плошчы Незалежнасці ў Кіеве. Працаваў вядучым аўтарскай праграмы «Квадракола» на радыёстанцыях «Беларуская маладзежная» і «101,2».

У 1997 напісаў музыку і аранжоўкі большасці кампазіцый для сумеснага музычнага праекту «Народныя альбом», удзельнічаў у падрыхтоўцы, запісе і паказе сумесных музычных праектаў «Сьвяты вечар 2000» і «Я нарадзіўся тут» (2001). На працягу 2002—2007 распрацаваў і напісаў вялікую частку песень для праграм «Крамбамбуля», «Крамбамбуля 11/2: Каралі раёну», «Крамбамбуля 0,33 FM», «„Крамбамбуля“ сьвяточная». Сярод найболей вядомых песень Л. Вольскага: «Песьні пра каханьне», «Тры чарапахі», «Партызанская», «Паветраны шар», «Лёгкія-лёгкія», «Я нарадзіўся тут», «Абсэнт», «Госьці».

Выступае ў друку як паэт, празаік, журналіст. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калідор» (1993), «Фотаальбом» (1998).

У складзе розных калектываў быў на гастролях у Польшчы, Украіне, Францыі, Даніі. Удзельнік, у складзе розных калектываў, фестываляў «Рок-крок 1987, 1988», «Наваполацк 1988», «Рок-дыялог» (Магілёў, 1988, 1989), «Днепродержинск 1989», «Тры колеры» (Мінск, 1990), «Басовішча» (неаднаразова — Гродэк, Польшча), «Belfort-Fimu» (Бельфор, Францыя, 1993), «Фестываль народных меншасцей» (Гдыня, Польшча, 1993), «Rock-mafia» (Сопат, Польшча), «Roskilde» (Данія, 1993) і інш.

Прызёр глядацкіх сімпатый на фестывале «Рок-крок 1988»; лаўрэат фестывалю «Наваполацк 1988»; Гран-пры, прыз у намінацыі «Лепшы клавішнік» на фестывале «Тры колеры 1990»; «Рок-кароны» у намінацыях «Песня году» («Партызанская») — 1996, «Альбом году» («Народныя альбом») — 1997, «Рок-карона 1997», «Праект году» («Сьвяты вечар 2000») — 1999, «Песня году» («Паветраны шар») — 1999, «Музыка году», «Падзея году» (праект «Я нарадзіўся тут»), «Лепшыя тэксты», «Песня году» («Тры чарапахі»), «Альбом году» («Тры чарапахі»), «Рок-карона» — усё 2000, «Выканаўца году» на «Рок-каранацыі 2004—2005».

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сольныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Сумесныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вольский Лявон // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
  • Міларусь : апавяданні, аповесць / Лявон Вольскі.— Мінск, 2011. (Форма імя: Вольскі Лявон Артуравіч.)
  • Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі — Мінск, 2008.
  • Народны альбом : п'еса / Міхаіл Анемпадыстаў, Лявон Вольскі. — Мінск, 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:N.R.M.