Лявон Антонавіч Луцкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Лявон Луцкевіч)
Перайсці да: рух, знайсці

Лявон Антонавіч ЛУЦКЕВІЧ (13 сакавіка 1922, Вільня — 28 ліпеня 1997, Вільнюс) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог, мемуарыст[1].

Сын прэм'ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, прымаў удзел у нацыянальным падполлі. У 1944 уступіў у Беларускую Краёвую Абарону. Арыштаваны савецкай дзяржбяспекай у Польшчы ў канцы 1945. Быў асуджаны на судовым працэсе над кіраўніцтвам Беларускай Незалежніцкай Партыі. Пасля вызвалення жыў у Вільнюсе, з канца 1980-х г. актыўна падтрымліваў беларускі адраджэнскі рух[1].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Вандроўкі па Вільні. Вільня, 1998.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ёрш С. Вяртанне БНП: Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі. Мн.; Слонім, 1998; Антысавецкія рухі.