Лявон Неўдах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лявон Неўдах
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 жніўня 1947(1947-08-07) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Грамадская дзейнасць
Член у

Лявон (Лявонцій Пятровіч) Неўдах (7 жніўня 1947, вёска Радчыцк, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі празаік, паэт

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля сямігодкі вучыўся ў Мінскім політэхнікуме (1962—1963), скончыў Полацкі нафтавы тэхнікум (1966) і факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта (1981). У 1967—1969 служыў танкістам у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў аператарам тэхналагічных установак на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе (цяпер — ААТ «Нафтан»). У красавіку 1974 быў запрошаны на пасаду карэспандэнта ў наваполацкую гарадскую газету «Химик», з 1995 па 2005 — галоўны рэдактар гэтай газеты. У 1979 прыняты ў Саюз журналістаў СССР. З 1998 — член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член Беларускага ПЭН-цэнтра.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў вершамі ў наваполацкай гарадской газеце «Химик» у 1972, у рэспубліканскім друку—апавяданнем у 1984 (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг: прозы — «Формула дабрыні» (1989), «Бумеранг» (2003); паэзіі — «Чорнае святло» (1998), «Каханак восені» (2010). Сааўтар кніг «Першыя сцежкі» (1987), «Za bielym sneghom» (1989), «Там, дзе званы Сафіі» (2003), «Ад ніў прыдзвінскіх» (2009) і іншых калектыўных зборнікаў паэзіі і прозы. Перакладаўся на славацкую і рускую мовы.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Неўдах Лявон // Пісьменнікі Віцебшчыны. Даведнік. — Віцебск. 2001 — С.56
  • Лявон Неўдах // Літаратурная карта Берасцейшчыны / Укл. А.Крэйдзіч. Брэст.2008. С.506-509
  • Неўдах Лявонцій Пятровіч // Памяць: гіст-дак. хроніка Полацка. Мн.2002. С.818
  • Неўдах Лявонцій Пятровіч // Памяць: гіст-дак. хроніка Столінскага раёна. Мн.2003. С.521
  • Сенькавец, У. А. «Боль — пачуццёвая дамінанта творчасці Лявона Неўдаха» // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя філалагічных навук. № 1(9).2008. С.68-73