Леан Людвік Сапега

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лявон Сапега)
Леан Людвік Сапега
польск.: Leon Ludwik Sapieha
Партрэт Леана Сапегі, аўтар Генрых Радакоўскі (1878)
Партрэт Леана Сапегі, аўтар Генрых Радакоўскі (1878)
член Палаты паноў Імперскай рады Аўстра-Венгрыі[d]
з 18 красавіка 1861

Нараджэнне 18 верасня 1803(1803-09-18)[1] ці 18 верасня 1802(1802-09-18)[2]
Смерць 1 верасня 1878(1878-09-01)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Аляксандр Антоні Сапега[1]
Маці Ганна Ядвіга з Замойскіх[d][1]
Жонка Ядвіга з Замойскіх[d][3][1]
Дзеці Адам Станіслаў Сапега[d][4][5], Цэлестына з Сапегаў[d][5], Марыя з Сапегаў[d][5], Уладзімір Сапега[d][5], Соф’я з Сапегаў[d][5], Леан Сапега[d][5], Тэрэза з Сапегаў[d][6] і Уладзіслаў Сапега[d][6]
Член у
Дзейнасць эканаміст, ваенны, адвакат, палітык
Узнагароды
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна «За вайсковую доблесць»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Князь Леан Людвік Сапега (18 верасня 1803, Варшава — 1 верасня 1878, Красічын) — польскі, галіцкі палітык і грамадскі дзеяч з літоўска-польскага роду Сапегаў[7]. Патомны член аўстрыйскай Палаты Паноў  (польск.), першы маршалак Галіцкага Сейма  (руск.) (1861-75), уладальнік Красічынскага замка (з 1835). Заснавальнік сельскагаспадарчай акадэміі ў Дублянах.

Быў адным з кіраўнікоў Паўстання 1830—1831 гадоў, азначаны ордэнам Virtuti Militari. Пазней займаўся палітычнай, эканамічнай і грамадскай дзейнасцю ў Галіцыі, быў прыхільнікам арганічнай працы  (англ.).

Бацька Адама Станіслава Сапегі  (руск.) і дзед кардынала Адама Стафана Сапегі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне і дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Леан Сапега. Мастак І. Аляшкевіч, XIX стагоддзе

Прадстаўнік коданьскай лініі літоўскага магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс». Другі сын мечніка Варшаўскага княства, шамбеляна і ад’ютанта Напалеона I, польскага навукоўца і палітыка князя Аляксандра Антонія Сапегі (1772—1812) і Ганны  (польск.) з Замойскіх (1780—1859)[8], швагер знакамітага князя Адама Чартарыйскага. Дзяцінства з маці і сястрой правёў у Парыжы.

Адукацыя і маладыя гады[правіць | правіць зыходнік]

Літаграфія працы Ёзафа Крыхубера  (руск.)

Атрымаўшы хатнюю адукацыю, Леан паступіў у Першы варшаўскі ліцэй[9]. Пасля яго заканчэння з 1820 па 1824 год Леан Людвік Сапега вывучаў права і эканоміку ў Парыжы і Эдынбургу. Па заканчэнні навучання пачаў працу чыноўнікам у Міністэрстве фінансаў Царства Польскага[9].

У лістападзе 1827 года Леон разам з міністрам Францыскам Друцкім-Любецкім  (руск.) адправіўся ў Пецярбург. 24-гадовага князя прыкмеціў Мікалай I і надаў яму чын камергера[9]. Сапегу чакала бліскучая кар’ера пры двары расійскага імператара[9].

У пачатку вызваленчага паўстання (18301831) у Царстве Польскім Народны Савет адправіў Леана ў Францыю і Вялікабрытанію з дыпламатычным даручэннямі, спрабуючы атрымаць як маральную, так і матэрыяльную дапамогу[10]. Але, не атрымаўшы, акрамя славеснай, ніякай дапамогі, ён вярнуўся ў мяцежную Варшаву і ўступіў афіцэрам у кавалерыйскі корпус Двярніцкага  (руск.) ў званні капітана артылерыі. 14 лютага адбылася бітва пад Сточакам  (руск.), дзе царскі генерал барон Фрыдрых Каспар фон Гейсмар  (руск.) са сваёй 3000-най 2-й конна-егерскай брыгадай быў разбіты атрадам Юзафа Двярніцкага ў 2500 чалавек. Пры гэтай бітве эскадрон Леана Сапегі адбіў у егераў 11 гармат. У напад яго ўланы ляцелі не з крыкамі «Ура!», а з песняй «Мазуркі Дамброўскага», напісанай сябрам яго бацькі — Юзафам Выбіцкім  (руск.) у 1797 годзе[10]:

Jeszcze Polska nie zginęła,
Kiedy my żyjemy.
Co nam obca przemoc wzięła,
Szablą odbierzemy.

За адвагу ў гэтым баі Л. Сапега ўзнагароджаны ордэнам за вайсковую доблесць Virtuti Militari[10].

Таксама быў сярод абаронцаў Варшавы  (руск.) ад рускіх войскаў (6/7 верасня 1831).

Па здушэнні паўстання расійскія ўлады канфіскавалі ўсе маёнткі князя Леана Сапегі, якія знаходзіліся на расійскай тэрыторыі[9], у тым ліку Тэафіпаль у 1835 годзе. Страціўшы даўнюю рэзідэнцыю Сапегаў у Кодні на Берасцейшчыне, мусіў перабрацца на Галічыну, якая знаходзілася пад уладай Аўстрыі.

Сталыя гады[правіць | правіць зыходнік]

Леан Людвік Сапега

Набыў Красічын  (бел. (тар.)), куды перанёс сядзібу роду, і іншыя маёнткі пад Пшэмыслем. Леан Людвік быў выдатным палітыкам і гаспадаром. Клапаціўся пра развіццё рэгіёну, пачаў будаўніцтва ткацкіх майстэрняў. Яго дзейнасць зрабіла вялікі ўнёсак у палёгку галечы і паляпшэнне побыту навакольнага насельніцтва. Займаўся асветай мясцовых жыхароў. У 1864 годзе яго жонка Ядвіга запрасіла ў Красічын Сясцёр служак  (польск.), якія заняліся працай сярод беднага і неадукаванага насельніцтва. Таксама яны апекавалі над школай і прыютам для сірот.

У 1836 на Галіцкім саслоўным сейме атрымаў галіцкі «індыгенат», пазней тытул «вялікага стражніка срэбра кароннага» (ням.: Oberstandsilberkämmerer).

У 1839 годзе разам з Аляксандрам Фрэдрам  (руск.) прапанаваў аўстрыйскаму ўраду пабудаваць чыгунку Бохня — Львоў — Беражаны[9][11]. Гэта звязала б саляныя здабычы Татраў са збожжавым Падоллем[9]. Аднак у Вене ідэю не падтрымалі[9].

У 1848 годзе Сапега падпісаў петыцыю да імператара Фердынанда з патрабаваннем адмяніць усе сялянскія павіннасці і абвясціць ўсіх грамадзян краіны роўнымі перад законам. Каб падаць прыклад, Сапега вызваліў усіх сваіх сялян — больш за 20 000 чалавек — ад павіннасцяў[9]. У тым жа годзе ён стаў ініцыятарам стварэння польскай Цэнтральнай нацыянальнай рады  (укр.), а ў наступным — адным з заснавальнікаў «Народнага дома» ў Львове[9].

У студзені 1856 года князь Леан Людвік Сапега заснаваў сельскагаспадарчую акадэмію ў сяле Дубляны, пада Львовам, якая з часам вырасла ў Львоўскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт.

У 1861 годзе Леан Людвік Сапега кантактаваў з польскімі эмігрантамі, членамі парыжскага клуба — Гатэль Ламберт  (руск.). У 18631864 гадах князь не ўдзельнічаў у новым польскім паўстанні, але аказваў паўстанцам фінансавую дапамогу.

З 1861 па 1875 год князь Леан Людвік Сапега был маршалкам Сейма  (руск.) Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, таксама з’яўляўся членам Рускага сабору  (руск.), старшынёй шэрагу фінансавых устаноў.

У 1862 годзе з дапамогай глобуса і шнуроўкі пераконваў англійскіх капіталістаў, што для іх выгодным з’яўляецца будаўніцтва транскантынентальнай чыгункі ад Англіі ў Індыю праз Львоў. Улетку 1863 года сумесна з англічанамі заснаваў «Англа-аўстрыйскі банк». 11 студзеня 1864 года імператар Франц Іосіф I ухваліў кансорцыум Л. Л. Сапегі — Томаса Брэсі[12] на будаўніцтва чыгункі Львоў — Чарнаўцы — Ясы. Быў першым прэзідэнтам «Таварыства Львоўска-Чарнавецка-Яскай чыгункі  (укр.)» (назва — з 15 кастрычніка 1868 года; да гэтага, з 1 чэрвеня 1864 года — «Таварыства Львоўска-Чарнавецкай чыгункі»)

Партрэт працы Леапольда Гаровіца

У 1867 годзе пабудаваў ва Львове ўласны палац (захаваўся да нашых дзён). Быў адным з ініцыятараў будаўніцтва чыгункі  (руск.) Львоў — Кракаў[13].

У 1869 годзе Юльян Лаўрыўскі  (руск.) ў згодзе з князем Л. Л. Сапегам, з якім зблізіўся падчас польскага паўстання 1863 года, і міністрам замежных спраў графам Фрыдрыхам Фердынандам фон Бейстам  (руск.) (асноўным натхняльнікам акцыі, абраным у Галіцкі Сейм Гандлёва-прамысловай палатай Бродаў) выступіў у Сейме з рэзананснай прамовай аб польска-ўкраінскім супрацоўніцтве на аснове каталіцкай духоўнасці.

Леан Людвік многа разоў абіраўся старшынёй шматлікіх фінансавых арганізацый, уключаючы Зямельнае крэдытнае таварыства, Галіцкую касу ашчаднасці  (польск.) і Галіцкае сельскагаспадарчае таварыства  (польск.). Арганізоўваў будаўніцтва чыгунак і розных прамысловых прадпрыемстваў.

Толькі часам перадаваў свае паўнамоцтвы намеснікам: Юльяну Лаўрыўскаму  (руск.), Івану Ступніцкаму  (укр.), часам — мітрапаліту Спірыдону Літвіновічу  (руск.)[14]. Ва ўспамінах сцвярджаў моцны (спачатку — поўны) уплыў духавенства на паслоў-сялян[14].

23 сакавіка 1875 быў вызвалены ад пасады маршалка Галіцкага Сейма на падставе ўласнай заявы аб адстаўцы з 1869 года і адмовіўся ад палітычнай дзейнасці.

Памёр 11 верасня 1878 года ў Красічыне, быў пахаваны ў падзямеллі замкавай капліцы 14 верасня. Пахаванне было пышным з удзелам многіх заможных уласнікаў і прадстаўнікоў грамадскасці.

Уласнасць[правіць | правіць зыходнік]

Палац Сапегаў ва Львове

Валодаў маёнткамі ў Журавіцы  (укр.) (каля Пярэмышля, набыў у 1834 годзе Журавіцу  (укр.) Рускую і Ляцкую з 3-ма фальваркамі), Азяранах  (укр.), Ланаўцах  (укр.), Більчэ-Залатым  (укр.) — на Падоллі (набыў на імя маці), Красічын  (бел. (тар.)) — сваю асноўную рэзідэнцыю — з пяццю маёнткамі набыў у 1835 годзе.

Венам жонкі былі Старае Сяло  (укр.) і Запалаў  (укр.) з пяццю фальваркамі. Пазней валодаў панадворкам на вул. Шырокай (цяпер Каперніка  (укр.)) у Львове, маёнткам у Раве-Рускай (1874). У 1873 годзе ўласнасць ацэньваў у 3 млн залатых гульдэнаў  (укр.).

У 1866 годзе набыў папяровую фабрыку ў Чарлянах  (укр.), якую затым ператварыў ў Акцыянернае таварыства, што праз некалькі гадоў абанкруцілася; страціў на гэтым 300 000 залатых гульдэнаў. Падобны лёс — у рафінерыі нафты ў Пярэмышлі, ільняной мануфактуры ў Красічыне.

Радавод і сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Леапольд Гаровіц. «Партрэт Ядвігі Сапега» (1882)

9 снежня 1825 года ў Пулавах ажаніўся са сваёй стрыечнай сястрой графіняй Ядвігай Клемянцінай Замойскай  (польск.) (1806—1890), дачкой ардыната графа Станіслава Косткі Замойскага  (руск.) (1775—1856) і Соф’і Адамаўны Чартарыйскай (1778—1837). Падчас лістападаўскага паўстання жыла ў Парыжы, пасля з мужам у Кракаве. У Львове складалася на чале многіх дабрачынных арганізацый. У сваім маёнтку Красічын у 1863 годзе зладзіла шпіталь для параненых паўстанцаў. У лютым 1864 года дапамагала сыну здзейсніць уцёкі з турмы ў Львове. Пасля смерці мужа яна паступова адышла ад грамадскага жыцця, перадаўшы клопат аб дабрачынных установах нявестцы. Памерла ў Красічыне і пахавана ў сямейным магільным склепе.

Дзеці:

  • Сесілія Цэлестына Сапега (памерла ў 7 гадоў)
  • Адам Станіслаў Сапега  (руск.) (1828—1903), кавалер ордэна Залатога Руна
  • Ядвіга Сапега (памерла ў 7 гадоў)
  • Марыя Соф’я Сапега (памерла ў 4 гады)
  • Уладзімір Сапега (памёр у 1 год)
  • Соф’я Сапега (памерла ў 16 гадоў)
  • Леан Сапега (памёр у 1 год)
  • Тэрэза Сапега (памерла ў 20 гадоў)
  • Уладзіслаў Сапега (памёр у 3 гады)

Патомкі[правіць | правіць зыходнік]

Эпітафія Л. Л. Сапегі ў Лацінскім кафедральным саборы  (руск.) Львова

Нягледзячы на тое, што Леан Людвік меў адзінага сына, які дажыў да сталага ўзроста, спіс яго нашчадкаў дастаткова шырокі. Многія з іх былі выбітнымі ваеннымі і грамадскімі дзеячамі. Між іншым, сярод іх:

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Леана Людвіка Сапегі ў 1886—1940 гадах насіла адна з галоўных вуліц Львоўскага раёна Новый Свет  (укр.), якая абмяжоўвала гэту гістарычную мясцовасць з усходу. З 1991 года вуліца носіць імя Сцяпана Бандэры  (укр.).

Ганаровы грамадзянін Львова  (руск.).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 105. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Sapieha-Kodeński, Leo Fürst // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 28. — S. 232.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage
  5. а б в г д е Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 107. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  6. а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыіМн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 108. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  7. Сапіга Лев // 452 // Енциклопедія історії України[ru] : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій[ru] (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України[ru]. — К.: «Наукова думка[ru]», 2012. — Т. 9 : Прил — С.— С. 452. — ISBN 978-966-00-1290-5. (укр.)
  8. Sapiehowie (05) Архівавана 21 верасня 2013. (польск.)
  9. а б в г д е ё ж з і Князь Леон Сапега открыл одно из старейших учебных заведений Галиции и построил первую в Украине железную дорогу (руск.)
  10. а б в Львовский Лев Сапега (руск.)
  11. Ю. Томін, Ю. Романишин, Р. Коритко, І. Паращак. Перша колія: до 150-річчя Львівської залізниці. — Львів: ТзОВ «Західноукраїнський Консалтинговий Центр» (ЗУКЦ), 2011. — 496 с.; іл. — С. 52. — ISBN 978-617-655-000-6
  12. Англійскі інжынер: будаваў чыгункі па ўсім свеце — ад Канады да Аўстраліі, атрымаў ўзнагароды ў Англіі, Італіі, Аўстрыі
  13. Ralf Roth, Günter Dinhobl. Across the borders: Financing the world’s railways in the nineteenth and twentieth centuries. — Ashgate, 2008. P. 53.
  14. а б Чорновол І. 199 депутатів Галицького Сейму. — Львів : «Тріада плюс», 2010. — 228 с., іл. — (Львівська сотня). — ISBN 978-966-486-089-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]