Лявон Тарасевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лявон Тарасевіч
Фатаграфія
Лявон Тарасевіч (2009)
Дата нараджэння 14 сакавіка 1957(1957-03-14) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Паходжанне беларус
Грамадзянства Польшча
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, выкладчык універсітэта
Месца працы
Вучоба
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лявон (Лёнік) Тарасевіч (польск.: Leon Tarasewicz; нарадзіўся 14 сакавіка 1957, вёска Валілы, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча) — польскі мастак беларускага паходжання, прафесар пластычных мастацтваў (2011)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Пластычны ліцэй у Супраслі, а ў 1984 годзе аддзяленне жывапісу ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве. Дыпломную працу выканаў пад кіраўніцтвам Тадэвуша Дамініка.

З 1996 года вядзе ў Акадэміі заняткі па жывапісе. Падкрэслівае сваё беларускае паходжанне і бярэ актыўны ўдзел у жыцці беларускай дыяспары ў Польшчы. Адзін з заснавальнікаў штогадовага беларускага фестывалю «Басовішча». Супрацоўнічае з Варшаўскай галерэяй Фоксаль, Пазнаньскай галерэяй Эго, а таксама з Любельскай галерэяй Белая. Неаднаразова ўдзельнічаў у мастацкіх выставах у Беларусі (IN-FORMATION 95 і іншыя).

З’яўляецца таксама знаным аматарам птушак. Гадуе дэкаратыўных курэй (з’яўляецца суаўтарам кніжкі пра іх), галубоў і фазанаў.

Даводзіцца родным дзядзькам па кудзелі польскаму пісьменніку Ігнату Карповічу[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў пашпарт газеты «Polityka» ў 2000, узнагароду імя Яна Цыбіса (таксама ў 2000) і ўзнагароду Фундацыі Зоф’і і Ежага Навасельскіх.

У 2007 годзе Тарасевіч атрымаў Вялікую ўзнагароду Фонда культуры за 2006 год «за істотны ўнёсак у класічны жывапіс і мастацтва ўвогуле» (польск.: za konsekwentne rzucanie wyzwania zarówno tradycyjnemu rozumieniu malarstwa, jak i wszelkim konwencjom rozumienia sztuki).

17 студзеня 2011 года «за выбітны ўнёсак у нацыянальную культуру Польшчы, за дасягненні ў галіне мастацкай творчасці і выкладчыцкай дзейнасці» атрымаў Крыж кавалерскі ордэна Адраджэння Польшчы[3] (у частцы беларускамоўных крыніцаў назва перакладзена як «Рыцарскі Крыж ордэна Адраджэння Польшчы»[4]).

У апублікаваным рэйтынгу 2008 года найдаражэйшых польскіх мастакоў на аўкцыёнах у Польшчы Тарасевіч займаў 10 пазіцыю: за яго карціну, створаную ў 1985 годзе, калекцыянер заплаціў 150 000 злотых[5] (каля 45 000 еўра). Карціна не мае назвы і была створаная пад уражаннем камяністага марскога ўзбярэжжа ў шведскім мястэчку Варненас, куды Тарасевіч быў запрошаны на пленэр улетку 1985 года. У спісе найдаражэйшых польскіх мастакоў на замежных аўкцыёнах Тарасевіч таксама займае 10 месца з 44 100 долараў ЗША за яго карціну алеем, створаную ў 1991 годзе[6].

У 2017 стаў лаўрэатам прэміі імя Ежы Гедройця (заснаванай рэдакцыяй газеты «Rzeczpospolita») «за нястомную працу на агульнае дабро, за культываванне памяці пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, вялікі ўклад у прасоўванне Польшчы ў свеце як дзяржавы многіх народаў, культур і рэлігій»[7].

8 лютага 2018 года Лявон Тарасевіч атрымаў у Варшаве прэстыжную польскую прэмію імя Аляксандра Гейштара  (польск.). Паводле прэідэнта Польшчы Анджэя Дуды, мастак быў узнагароджаны за «адчуванне кантэксту часу і месца ў спалучэнні са сцверджаннем беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці»[8].

22 чэрвеня 2022 года Лявон Тарасевіч атрымаў ганаровае званне доктара honoris causa Беластоцкага ўніверсітэта[9].

Зноскі

  1. Архіўная копія (польск.)(недаступная спасылка). prezydent.pl (1 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2012. Праверана 18 кастрычніка 2011.
  2. Суседзі палявалі на суседзяў. Выходзіць вусьцішная кніга пра падзеі на Беласточчыне падчас Другой усясьветнай вайны // svaboda.org
  3. Архіўная копія (польск.)(недаступная спасылка). prezydent.pl (17 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2014. Праверана 18 кастрычніка 2011.
  4. Беларускі мастак атрымаў Рыцарскі Крыж ордэна Адраджэння Польшчы. Актуаліі. Budzma.org (18 студзеня 2011). Праверана 20 студзеня 2011.
  5. DA Rempex, Warszawa — aukcja sztuki współczesnej // Sztuka.pl (польск.)
  6. Wystawa prac Leona Tarasewicza // Kultura, Wirtualna Polska (польск.)
  7. Poznaliśmy laureatów Nagrody im. Jerzego Giedroycia rp.pl (польск.)
  8. dzieje.pl, svaboda.org
  9. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2022. Праверана 17 жніўня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]