Лявон Навумавіч Юрэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лявон Юрэвіч)
Лявон Навумавіч Юрэвіч
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1965(1965-06-30) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, крытык, бібліёграф, архівіст, грамадскі дзеяч, літаратурны крытык, літаратар
Навуковая сфера літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1], бібліяграфічная дзейнасць[d][1], архівазнаўства[d][1] і social engagement[d][1]
Месца працы
Альма-матар
Член у

Лявон Навумавіч Юрэвіч (нар. 30 чэрвеня 1965, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, бібліёграф, архівіст, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маці Лявона Юрэвіча, Алена Юрэвіч, — вядомы беларускі лінгвіст.

Скончыўшы школу, Лявон працаваў у гарадской дзіцячай бібліятэцы. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984)[2]. Прывёў Лявона ў суполку Зміцер Саўка[2].

Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педінстытута імя М. Горкага (1990). Выкладаў беларускую мову ў Мінскім педінстытуце замежных моў. У 1990 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1993 годзе выехаў у ЗША. Працуе архівістам у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы. Мае дзве навуковыя ступені: у філалогіі і бібліятэказнаўстве. Сябар Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк), рэдкалегіі альманаха «Запісы БІНіМ».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар даследаванняў «Архіўная кніга» (Нью-Ёрк, 1997), «Беларуская мемуарная літаратура на эміграцыі» (Нью-Ёрк, 1999), «Каментары» (Мн., 1999), «Жыцьцё пад агнём: Партрэт беларускага ваеначальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі» (Менск, 1999), «Вырваныя бачыны: Да гісторыі Саюзу Беларускай моладзі» (Менск, 2001), «Літаратурны рух на эміграцыі» (Менск, 2002), «Мемуары на эміграцыі» (Менск, 2005), «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў „Бацькаўшчына“ й „Беларус“ (1947—2000)» (Менск, 2006), «Шматгалосы эпісталярыюм» (Мінск, 2012), «Жанры» (Мінск, 2013). Артыкулы Л. Юрэвіча друкаваліся ў зборніках «Вяртання маўклівая споведзь» (Мн., 1994), «Культура беларускага замежжа» (Мн., 1998), «Роля беларускай дыяспары ў захаваньні і разьвіцьці беларускай культуры» (Лондан, 2003; Менск, 2004), «Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца» (Мінск, 2009), «Беларускае замежжа. Белорусское зарубежье» (Мінск, 2010), «Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры: гісторыя і сучаснасць» (Мінск, 2011), «Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры: вывучэнне і захаванне» (Мінск, 2012), альманаху «Асоба і час» (Мінск), «Запісах БІНіМ», энцыклапедыях і перыядычных выданнях Беларусі, ЗША, Англіі.

Укладальнік, рэдактар і аўтар уступных артыкулаў у зборніках Уладзіміра Дудзіцкага «Напярэймы жаданьням» (Нью-Ёрк, 1994) і «Творы» (Мінск, 2010), Міколы Цэлеша «Хмары над Бацькаўшчынай» (Нью-Ёрк, 1995), Юркі Віцьбіча («Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі» (Нью-Ёрк, 1996; Смаленск, 2007) і «Лшоно Габоо Бійрушалайм: даваенная проза» (Менск, 2011), Лявона Крывічаніна «Беларусізацыя пад №» (Нью-Ёрк, 1998) і «Творы» (разам з Ціханам Чарнякевічам) (Мінск, 2012), Антона Адамовіча «Творы» (Нью-Ёрк, 2003), Янкі Юхнаўца «Паэзія» (Мінск, 2012), Дзмітрыя Сямёнава «Дзёньнік» (Мінск, 2012). Укладальнік (разам з Валянцінай Грышкевіч) бібліяграфічнага ўказальніка «Францыск Скарына: Жыццё і дзейнасць» (Мн., 1995). Падрыхтаваў да выданьня кнігі: Барыс Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужыне» (Лёндан (Канада) — Нью-Ёрк, 1996; Мінск, 2006), «Эквівалент: Зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы» (Мінск, 2005), «Каханы горад: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы» (Мінск, 2006).

Браў удзел у працы над выданнямі: Мікола Панькоў «Хроніка беларускага жыцьця на чужыне 1945—1984» (Мінск, 2001), Зора і Вітаўт Кіпелі «Belarusian Publications in the West: bibliography» (New York, 2004); «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе: асобныя выданьні. Бібліяграфія» (Нью-Ёрк, 2003); «Belarusian publishing in the West: a bibliography» (New York-Warsaw, 2006), «Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост» (Мінск, 2007), «Урачыстасьць у садзе: драматургія беларускай эміграцыі ХХ стагодзьдзя» (Мінск, 2007), Аляксандр Стагановіч «Успаміны пасла» (Мінск, 2011)

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі, брашуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Камэнтары: Літаратуразнаўчыя арт. Мн., 1999.
  • Жыццё пад агнём: Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі. Мн., 1999.
  • Вырваныя бачыны: Да гісторыі Саюзу Беларускай моладзі. Мн., 2001.
  • Літаратурны рух на эміірацыі. Мн., 2002.

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 388.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кіпель В. Юрэвіч Лявон: Старонкі будучага даведніка // Кантакты і дыялогі, № 4. 1999.
  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.