Лялечны дом, п'еса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лялечны дом
A Doll's House.jpeg
Тытульны ліст арыгінальнага рукапісу, 1879
Аўтар

Генрык Ібсен

Дзейныя асобы

Торвальд Хэльмер
Нора
Кругстад
Фру Ліннэ
Д-р. Ранк
Дзеці
Анна-Марыя

Абставіны дзеі

Дом сям'і Хэльмэр у нявызначаным нарвежскім горадзе альбо пасёлку, прыблізна 1879

Дата прэм’еры

21 снежня 1879

Месца прэм’еры

Капенгаген
Данія

Агульная тэма

Феміністычнае абуджэнне добрай жонкі і маці з сярэдняга клясу

Жанр

драма

«Лялечны дом» (нарв.: Et dukkehjem) — п'еса нарвежскага драматурга Генрыка Ібсена, напісаная ў 1879 годзе, якая стала яго першым сенсацыйным творам і цяпер з'яўляецца, напэўна, самай вядомай п'есай гэтага аўтара, якая, таксама, уваходзіць у спіс абавязковага чытання ў шматлікіх сярэдніх школах і ўніверсітэтах. Пасля першай публікацыі п'еса выклікала супярэчнасці праз сваю вострую крытыку шлюбных нормаў XIX стагоддзя[1]. Твор будуецца па формуле п'есы з акуратна выбудаванай фабулай, але ў апошнім акце традыцыйная драматычная канцоўка сканчваецца не распутваннем, а дыскусіяй Норы Хэльмэр і яе мужа, Торвальда Хэльмера. П'еса часта называецца першай сапраўднай фемінісцкай п'есай. Значнасць яе была прызнаная ЮНЕСКА ў 2001 годзе, калі аўтаграфаваны рукапіс «Лялечнага дома» Ібсена быў ўключаны ў спіс «Памяці свету» ў знак агульнага прызнання гістарычнай каштоўнасці літаратурнага шэдэўра[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Joseph Wood Krutch "Modernism" in Modern Drama, A Definition and an Estimate — First. — Ithaca, 1953. — P. 9.
  2. Henrik Ibsen: A Doll's House.