Лянівыя каралі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

"Лянівыя каралі" — мянушка апошніх франкскіх каралёў з дынастыі Меравінгаў, якія кіравалі толькі намінальна, бо рэальная ўлада знаходзілася ў маёрдомаў. "Эпоха лянівых каралёў" пачынаецца з 639 г. (пасля смерці караля Дагаберта I).