Ляхавіцкі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ляхавіцкі раён
Герб
Coat of Arms of Lachavičy, Belarus.png
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Ляхавічы
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 90,55 %, руская 8,08 %
Размаўляюць дома: беларуская 78,17 %, руская 17,64 %[1]
Насельніцтва (2009)
30 498 чал.[1] (14-е месца)
Шчыльнасць 22,56 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 88,45 %,
палякі — 6,46 %,
рускія — 3,53 %,
іншыя — 1,56 %[1]
Плошча 1 352,31[2] км² (15-е месца)
Ляхавіцкі раён на карце
Часавы пояс UTC+3
Афіцыйны сайт

Ля́хавіцкі раё́н — раён у складзе Брэсцкай вобласці Беларусі. Ляхавіцкі раён мяжуе з Баранавіцкім, Ганцавіцкім і Івацэвіцкім раёнамі Брэсцкай вобласці і Клецкім раёнам Мінскай вобласці.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва раёна паходзіць ад назвы горада Ляхавічы — адміністрацыйнага цэнтра раёна.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Ляхавіцкі раён адміністрацыйна падзелены на 8 сельскіх Саветаў:

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычным папярэднікам Ляхавіцкага раёна можна лічыць Ляхавіцкую воласць (цэнтр воласці — Ляхавічы) у складзе Слуцкага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. Ляхавіцкая воласць была ўтворана ў 1795 г. і праіснавала так ажно да самога канца Расійскай імперыі. Напрыканцы Першай сусветнай вайны лінія фронту была нестабільнай, што абумоўлівала і нестабільнасць мясцовай улады. У БНР жа, якая абвяшчала права на валоданне амаль усімі этнічнымі тэрыторыямі беларусаў, у тым ліку тэрыторыяй Ляхавіцкай воласці, адміністрацыйны падзел адсутнічаў увогуле.

Міжваенная Польшча[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Польска-савецкай вайны 1919—1921 гг. у выніку Рыжскага мірнага дагавора да Польшчы адышла 4,5-мільённая Заходняя Беларусь плошчай больш за 110 тыс. км². Гэта доля не абмінула і Ляхавіцкую воласць, якая была рэарганізаваная польскімі ўладамі ў Ляхавіцкую гміну ў складзе Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства і праіснавала ў такім статусе ажно да 18 верасня 1939 г., калі Беларусь была ўз'яднана ў складзе БССР.

БССР[правіць | правіць зыходнік]

Ляхавіцкі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 г. з цэнтрам у горадзе Ляхавічы ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. 8 студзеня 1954 г. Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у мэтах узбуйнення абласцей Баранавіцкая вобласць была ліквідаваная, таму Ляхавіцкі раён перайшоў у склад Брэсцкай вобласці БССР.

Рэспубліка Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

З'яўляючыся правапераемніцай БССР, Рэспубліка Беларусь пакінула яе адміністрацыйны падзел, і ў наш час Ляхавіцкі раён працягвае існаванне ў складзе Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь у тых жа межах, што і ў савецкі перыяд.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па раёне працякае рака Шчара, з прытокамі Мышанка, Ліпнянка, Свідроўка, Ведзьма.

Раён багаты на выкапні: торф, крэйда, гліна, будаўнічы пясок.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі