Лёртсю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёртсю з мясам

Лёртсю (фінск.: Lörtsy) — традыцыйная фінская страва ў выглядзе плоскага смажанага у фрыцюры закрытага пірага з начынкамі з мяса, рыбы, ягад, гародніны або варэння. Традыцыя гатавання лёртсю паходзіць з Саванліны ў правінцыі Сава.

Лёртсю нагадвае паўкруглы пірог, чабурэк або закрытую піцу ў форме дыска і падаецца ў якасці гарачай закускі. Пасля смажання ў фрыцюры лёртсю разразаюць на паловы і ўкладваюць лусту варанай каўбасы і нарэзанае яйка. Дадаецца на смак гарчыца, кетчуп і салат з марынаваных агуркоў у гарчычным соўсе.

Першыя лёртсю пачалі прадавацца ў 1950-х гадах. У цяперашні час лёртсю даступныя амаль ва ўсіх частках Фінляндыі і гатуюцца як з традыцыйнай мясной (рыс + мясны фарш), так і салодкімі (яблыкі, брусніцы, морошка, маліна або варэнне) начынкамі, а таксама з рыбай або гароднінай.