Ліберальная партыя Аўстраліі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліберальная партыя Аўстраліі
Liberal Party of Australia
Выява лагатыпа
Лідар Малкальм Тэрнбул
Заснавальнік Роберт Мензіс
Дата заснавання 31 жніўня 1945
Штаб-кватэра Канбера
Краіна
Ідэалогія Кансерватызм , Неалібералізм
Інтэрнацыянал
Саюзнікі і блокі National Party of Australia, Country Liberal Party
Колькасць членаў 80 000
Сайт liberal.org.au
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліберальная партыя Аўстраліі (англ.: Liberal Party of Australia) — аўстралійская ліберальна-кансерватыўная палітычная партыя, партыя «сярэдняга класа». З часу яе заснавання ў 1945 яна з'яўляецца асноўнай правацэнтрысцкай партыяй Аўстраліі, які супернічае за палітычную ўладу ў краіне з левацэнтрысцкай Аўстралійскай лейбарысцкай партыяй як на федэральнай, так і на штатным узроўні.

Заснавана 31 жніўня 1945 на канферэнцыі кансерватыўных партый і іншых груповак, апазіцыйных кіруючай лейбарысцкай партыі.

У яе склад увайшлі:

  • Партыя Адзінай Аўстраліі
  • Аўстралійская жаночая нацыянальная ліга - кансерватыўная жаночая арганізацыя
  • Юныя нацыяналісты - кансерватыўная моладзевая арганізацыя.

На федэральным узроўні Ліберальная партыя з'яўляецца кіруючай з 1996 у складзе традыцыйнай кааліцыі з Нацыянальнай партыяй. На выбарах 2004 кааліцыя атрымала большасць не толькі ў Палаце прадстаўнікоў, але і ў Сенаце . На ўзроўні штатаў абедзве гэтыя партыі знаходзяцца ў апазіцыі ва ўсіх штатах і тэрыторыях краіны. У знешняй палітыцы Ліберальная партыя выступае за падтрыманне і ўмацаванне традыцыйных саюзаў Аўстраліі з ЗША і Вялікабрытаніяй, што часам наносіць шкоду адносінам з яе азіяцкімі суседзямі.

У 1977 ад Ліберальнай партыі адкалолася лева-ліберальная партыя Аўстралійскія дэмакраты.

Доўгі час (1950-1960-я гады) характэрнай рысай Ліберальнай партыі быў антыкамунізм . У 1951 была нават прадпрынятая спроба забараніць Камуністычную партыю.

Лідары Ліберальнай партыі з 1945[правіць | правіць зыходнік]