Ліберальныя дэмакраты Вялікабрытаніі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ліберальныя дэмакраты ці Партыя ліберальных дэмакратаў (англ.: Liberal Democrats) — адна з найбуйнейшых палітычных партый у Вялікабрытаніі. Партыя прытрымліваецца ліберальнай ідэалогіі і лічыць сябе альтэрнатывай двум вядучым партыям — Кансерватыўнай і Лейбарысцкай.

Партыя ўтварылася ў 1988 шляхам аб'яднання Ліберальнай партыі і Сацыял-дэмакратычнай партыі, і да 1989 называлася Сацыял-ліберальна-дэмакратычнай партыяй. На апошніх выбарах 2010 года партыя атрымала 23% галасоў і 57 з 650 дэпутатскіх месцаў у Палаце абшчын.

лідар партыі з 2007 года — Нік Клег.

Рэзультаты партыі на парламенцкіх выбарах
Год Галасоў Дэпутатаў Δ
1992 5 999 384 22
1997 5 242 947 46 +24
2001 4 814 321 52 +6
2005 5 981 874 62 +10
2010 6 827 938 57 -5
Рэзультаты партыі на выбарах у Еўрапарламент
1989 986 292 0
1994 2 552 730 2 +2
1999 1 266 549 10 +8
2004 2 452 327 12 +2
2009 2 080 613 11 -1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]