Ліванскі фунт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ліва́нскі фунт (араб.: ليرة, ISO 4217: LBP) – афіцыйная валюта Лівана. Яна дзеліцца на 10 кіршаў (араб.: قرش), але ў выніку інфляцыі яны не ўжываюцца. Надпісы на ўсіх банкнотах валюты пішуцца на арабскай і французскай мовах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да Першай Сусветнай вайны, на тэрыторыі Лівана выкарыстоўвалася Турэцкая ліра. Пасля падзення Асманскай імперыі1918 г.), пачаў выкарыстоўвацца Егіпецкі фунт. Пасля перадачы кантролю над Сырыяй і Ліванам Францыі, фунт быў заменены на новую валюту: фунт Сірыі і Лівана. З 1939 года ліванская валюта афіцыйна была аддзелена ад сірыйскай, але захоўвалася прывязка да французскага франка па фіксаваным курсе. У 1941 годзе, пасля заваявання Францыі нацысцкай Германіяй, ліванскі фунт быў прывязан да Брытанскага фунта па курсе 1 брытанскі фунт = 8,83 ліванскага фунта. Пасля вайны прывязка да франка была адноўлена.