Лівія

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
الجماهيرية العربية الليبية الشعبية الإشتراكية العظمى

Вялікая Сацыялістычная Народная Лівійская Арабская Джамахірыя

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: Свабода, сацыялізм, адзінства

геаграфічнае месцазнаходжанне
LocationLibya.png
дата ўтварэння
дзяржаўная мова: арабская
сталіца: Трыпалі
прадстаўнік дзяржавы: Муамар Кадафі
(лідэр рэвалюцыі)
кіраўнік дзяржавы: Усеагульны народны кангрэс
Вышэйшы народны камітэт
плошча: 1 759 540 км²
насельніцтва: 5 765 563 2004
шчыльнасць насельніцтва: 3,2 жых./км²
грашовая адзінка: лівійскі дынар
часавы пояс: UTC+0
гімн: Allahu Akbar
нумарныя знакі аўтамабіляў: LY
дамен у Інтэрнеце: .ly
міжнародны тэлефонны код: +218
карта
Ly-map.png

ЛІВІЯ, Вялікая Сацыялістычная Народная Лівійская Арабская Джамахірыя — арабская дзяржава на поўначы Афрыкі. На захадзе мяжуе з Алжырам, на паўночным захадзе з Тунісам, на поўдні з Чадам і Нігерам, на ўсходзе з Егіптам. На поўначы амываецца водамі Міжземнага мора, агульная працягласць міжземнаморскага ўзбярэжжа - 1860 км. Тэрыторыя - 1,76 млн. км² (85% прыходзіцца на пустыню). Сталіца - Трыпалі.

Клімат пустынна-трапічны, з рэзкімі сезоннымі і сутачнымі ваганнямі тэмпературы: сярэдняя тэмпература студзеня - +10-+15, ліпеня - +28-+35.

Буйныя гарады - Трыпалі (1,75 млн. чал.), Бенгазі, Тобрук, Місурата.

Насельніцтва - 6 млн. чал. (арабы - 98%, ёсць таксама берберы, тубу і хаўса). Афіцыйная мова - арабская. Дзяржаўная рэлігія - іслам суніцкага толку, аснова заканадаўства - шарыят. Нацыянальнае свята - Дзень рэвалюцыі 1 верасня (1969).

Змест

[правіць] Гісторыя

Да 1911 Лівія ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, з 1911 па 1942 з'яўлялася італьянскай калоніяй, у 1943 у выніку разгрому войскаў італа-германскай кааліцыі была акупіраваная Вялікабрытаніяй і Францыяй. 24 снежня 1951 у адпаведнасці з рэзалюцыяй ГА ААН (1949) Лівія абвешчаная незалежнай суверэннай дзяржавай - Злучаным Каралеўствам Лівіі на чале з каралём Ідрысам I. 1 верасня 1969 група нацыяналістычна настроеных афіцэраў лівійскага войска на чале з М. Каддафі, якія ўваходзілі ў "Рух свабодных афіцэраў юніяністаў-сацыялістаў", звергла манархічны рэжым і абвясціла Лівійскую Арабскую Рэспубліку (ЛАР). У сакавіку 1977 была прынятая "Дэкларацыя аб устанаўленні ўлады народа", абвясціўшая аб стварэнні ў краіне "джамахірыі" (дзяржава народных мас).

[правіць] Унутраная палітыка

Дзяржаўны лад вызначаецца артыкуламі "трэцяй сусветнай тэорыі" М. Каддафі, яе сутнасць складаецца ў рэалізацыі прынцыпу "прамога народаўладдзя", т.б. непасрэднага ўдзелу народных мас у кіраванні краінай без такіх інстытутаў, як прэзідэнт, парламент, урад і партыі, якія ў ВСНЛАД афіцыйна скасаваныя.

Лівія падзеленая на 26 буйных адміністрацыйных адзінак - шаабій (правінцый), якія ў сваю чаргу падзленыя на 378 камун (махаллі), кіраваных праз першасныя народныя зборы і народныя камітэты.

Кіраўнік дзяржавы - М. Кадафі. Фармальна ён не займае дзяржаўных пасад, застаючыся толькі Вярхоўным Галоўнакамандуючым сіламі ўзброенага народу (УС ВСНЛАД). Яго юрыдычны статус вызначаецца Хартыяй рэвалюцыйнай законнасці (зацверджаная на надзвычайнай сесіі ВНК у сакавіку 1990), паводле якой М. Каддафі - "кіраўнік рэвалюцыі" і "крыніца рэвалюцыйнай законнасці".

Функцыі ўраду выконвае Вышэйшы народны камітэт (ВНК) на чале з сакратаром (з сакавіка 2006 – Аль-Багдадзі Алі Аль-Махмудзі), а міністэрстваў - галоўныя народныя камітэты (ГНК), куды ўваходзяць прадстаўнікі мясцовых народных камітэтаў, адказныя за дадзеную галіну на ўзроўні камуны. Сакратар Галоўнага народнага камітэта па знешніх сувязях і міжнароднаму супрацоўніцтву з сакавіка 2000 - Абдурахман Мухамед Шалькам.

Заканадаўчую ўлада прадстаўляе Усеагульны народны кангрэс (УНК), сесіі якога склікаюцца раз у год. Стала дзеючы орган УНК - Генеральны сакратарыят (з 2000 яго сакратар - Міфтах Мухамед Куэйба).

[правіць] Знешняя палітыка

Лівія з'яўляецца членам большасці буйных міжнародных арганізацый - ААН, ЛАД, Афрыканскага Саюзу, АІК, РН, а таксама старшынёй Саюзу Арабскага Магрыба і членам патраніруемай ёю Супольнасці Сахара-Сахельскіх дзяржаў. У ліпені 2004 СГА прыняла рашэнне пачаць афіцыйныя перамовы аб уступленні ў яе Лівіі.

[правіць] Эканоміка

Грашовая адзінка - лівійскі дынар (роўны 1000 дырхамам) - 0,76 дол. ЗША (сак. 2009).

Па выведаных запасах нафты (ацэньваюцца ў 39,1 млрд. бар.) Лівія займае 1-е месца ў Афрыцы і 5-е сярод удзельнікаў ОПЕК (пасля Саудаўскай Аравіі, Ірака, Кувейта і ААЭ). Маюцца буйныя запасы прыроднага газу (1,43 трлн. куб. м., 3-е месца ў Афрыцы).

Асноўныя галіны эканомікі - нафтагазаздабыча, нафтагазаперапрацоўчая і нафтахімічная галіны прамысловасці, на долю якіх прыходзіцца 95% паступленняў ад экспарту. Лёгкая прамысловасць прадстаўленая ў асноўным невялікімі прадпрыемствамі па вытворчасці тканак, пашыву вопраткі і абутку, вырабу скур. Харчовая галіна развітая адносна слаба.

Па выніках 2008 ВУП вырас на 7,3% (да 77,3 млрд. дол.). Золатавалютныя рэзервы, па ацэнках экспертаў, павялічыліся да 89 млрд. дол.

Па ўзроўні прыбытку на душу насельніцтва (больш 6 тыс. дол. у год) Лівія займае адно з першых месцаў у Афрыцы.

Асноўныя знешнегандлёвыя партнёры Лівіі: Італія, Германія, ЗША і Іспанія. Знешнегандлёвае абарачэнне ў 2008 склала 89,9 млрд. дол. (экспарт – 69,3 млрд.). Аснову экспарту складае нафта, прадукты нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі. Асноўныя артыкулы імпарту - легкавыя машыны, станкі, нафтаабсталяванне, трубы, электраабсталяванне, піламатэрыялы і іншыя будматэрыялы, прамысловыя і харчовыя тавары, розныя гатовыя вырабы, а таксама хімічныя і сыравінныя тавары.


Літ.:
  • Прошин Н.И., Рощин М.Ю., Смирнова, Г.И. Ливия. – В кн.: Новейшая история арабских стран Африки, 1917–1987. М., 1990

На іншых мовах