Ліга Еўропы УЕФА
Ліга Еўропы УЕФА (англ.: UEFA Europa League) — штогадовы еўрапейскі футбольны кубкавы турнір, які праводзіцца пад эгідаю УЕФА; другі па значнасці пасля Лігі чэмпіёнаў. Турнір быў заснаваны ў 1971 годзе, першапачатковая назва — Кубак кірмашоў (англ.: Inter-Cities Fairs Cup), потым — Кубак УЕФА (англ.: UEFA Cup). З сезону 2009—2010 гадоў кубак змяніў фармат і назву, і стаў звацца Ліга Еўропы.
Фармат турніру (пачынаючы з сезону 2009—2010 гадоў): 4 кваліфікацыйныя раўнды (чацвёрты раўнд кваліфікацыі афіцыйна называецца раўнд плэй-оф), групавы турнір і плэй-оф (пачынаючы з 1/16 фіналу). Усе раўнды кваліфікацыі і плэй-оф (за выключэннем фіналу) складаюцца з дзвую матчаў. Фінал складаецца з аднаго матчу на выбраным загадзя полі.
У лізе маюць права ўдзельнічаць уладальнікі кубкаў сваіх краін (калі ім з’яўляецца клуб, які ў гэтым сезоне ўдзельнічае ў Лізе Чэмпіёнаў, то яго месца займае фіналіст кубка) і каманды, якія занялі адпаведныя месцы ў сваіх чэмпіянатах. У залежнасці ад месца іх краіны ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА каманды пачынаюць барацьбу з таго ці іншага раўнда кваліфікацыі. Таксама ў чацвёртым кваліфікацыйным раўндзе да іх далучаюцца клубы, якія прайгралі ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Чэмпіёнаў. Пераможцы чацвёртага раўнда Лігі Еўропы, а таксама каманды, якія прайгралі ў чацвёртым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Чэмпіёнаў гуляюць у групавым турніры (12 груп па 4 каманды, якія гуляюць паміж сабою ў два кругі). Па дзве лепшыя каманды з кожнай групы, а таксама 8 клубаў, якія занялі трэцяе месца ў сваіх групах групавога этапа Лігі Чэмпіёнаў выходзяць у плэй-оф Лігі Еўропы.
Пераможцы [правіць]
- 2009/2010 — Атлетыка (Мадрыд, Іспанія)
- 2008/2009 — Шахцёр (Данецк, Украіна)
- 2007/2008 — Зеніт (Санкт-Пецярбург, Расія)
- 2006/2007 — Севілля (Іспанія)
- 2005/2006 — Севілля (Іспанія)
- 2004/2005 — ЦСКА (Масква, Расія)
- 2003/2004 — Валенсія (Іспанія)
- 2002/2003 — Порту (Партугалія)
- 2001/2002 — Фейеноорд (Ратэрдам, Нідэрланды)
- 2000/2001 — Ліверпуль (Англія)
- 1999/2000 — Галатасарай (Стамбул, Турцыя)
- 1998/1999 — Парма (Італія)
- 1997/1998 — Інтэрнацыянале (Мілан, Італія)
- 1996/1997 — Шальке 04 (Гельзенкірхен, Германія)
- 1995/1996 — Баварыя (Мюнхен, Германія)
- 1994/1995 — Парма (Італія)
- 1993/1994 — Інтэрнацыянале (Мілан, Італія)
- 1992/1993 — Ювентус (Турын, Італія)
- 1991/1992 — Аякс (Амстэрдам, Нідэрланды)
- 1990/1991 — Інтэрнацыянале (Мілан, Італія)
- 1989/1990 — Ювентус (Турын, Італія)
- 1988/1989 — Напалі (Неапаль, Італія)
- 1987/1988 — Байер (Леверкузен, Германія)
- 1986/1987 — Гетеборг (Швецыя)
- 1985/1986 — Рэал Мадрыд (Іспанія)
- 1984/1985 — Рэал Мадрыд (Іспанія)
- 1983/1984 — Тоттэнхэм Хотспур (Лондан, Англія)
- 1982/1983 — Андэрлехт (Брусель, Бельгія)
- 1981/1982 — Гетеборг (Швецыя)
- 1980/1981 — Іпсвіч Таун (Англія)
- 1979/1980 — Айнтрахт (Франкфурт-на-Майне, Германія)
- 1978/1979 — Баруссія (Менхенгладбах, Германія)
- 1977/1978 — ПСВ (Эйндховен, Нідэрланды)
- 1976/1977 — Ювентус (Турын, Італія)
- 1975/1976 — Ліверпуль (Англія)
- 1974/1975 — Баруссія (Менхенгладбах, Германія)
- 1973/1974 — Фейеноорд (Ратэрдам, Нідэрланды)
- 1972/1973 — Ліверпуль (Англія)
- 1971/1972 — Тоттэнхэм Хотспур (Лондан, Англія)
Найбольшую колькасць разоў (па тры) яго выйгравалі «Ювентус», «Інтэрнацыянале» і «Ліверпул». Дзейным пераможцам з’яляецца іспанскі клуб «Атлетыка» з Мадрыду.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліга Еўропы УЕФА- Афіцыйная старонка УЕЭФА(англ.)
- Навіны Лігі Еўропы па-беларуску
