Лідзія Койдула

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Лідзія Койдула
Lydia Koidula
Lydia Koidula portrait.jpg
Імя пры нараджэнні:

Лідзія Эміліе Флярэнтынэ Янсен

Псеўданімы:

Лідзія Койдула

Дата нараджэння:

24 снежня 1843(1843-12-24)

Месца нараджэння:

Сцяг Расійскай імперыі Вяндра, Пярнускі павет, Ліфляндская губерня

Дата смерці:

11 жніўня 1886(1886-08-11) (42 гады)

Месца смерці:

Сцяг Расійскай імперыі Кранштат

Грамадзянства:

Шаблон:Сцяг Расіі, 1858—1883/Сцяг Расіі Расійская імперыя

Род дзейнасці:

паэзія, проза, пераклады, драматургія

Лі́дзія Ко́йдула (эст.: Lydia Koidula), сапраўднае імя Лідзія Эміліе Флярэнтынэ Я́нсен (эст.: Lydia Emilie Florentine Jannsen; 12 (24) снежня 1843, Вяндра, Пярнускі павет, Ліфляндская губерня — 30 ліпеня (11 жніўня) 1886, Кранштат, Расійская імперыя) — эстонская паэтэса, празаік, заснавальніца эстонскай драматургіі. Мянушку «Койдула» (эст.: «Золкавая») Лідзіі даў пісьменнік Карл Роберт Якабсан. Часта пісьменніцу называюць таксама «Койдулаўлік» — «Спявачка світання».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка журналіста і асветніка Іагана Вальдэмара Янсена, Лідзія са школьнай пары дапамагала бацьку ў выданні газеты «Пярнускі паштальён» (эст.: «Perno postimees») — рабіла пераклады, адаптавала мастацкія творы і да т. п. У той самы час напісаныя і ейныя першыя вершы, спярша нямецкай мовай.

Менавіта ў газетнай працы Койдула сустракалася са шматлікімі грамадскімі дзеячамі абуджанага ў сярэдзіне XIX стагоддзя нацыянальнага руху, пад іхнім уплывам зарадзіліся ейныя погляды і перакананні. У другой палове 1860-х Койдула стала папулярнай паэткай, аўтарам грамадскіх і патрыятычных твораў.

Узяўшы ў 1873 годзе шлюб з урачом Э. Міхельсонам, Койдула была вымушана жыць у Кранштаце, дзе яе муж служыў ваенным лекарам. І хоці Койдула часта наведвала Эстонію, усё ж балюча ўспрымала развітанне з радзімай. Яна заўчасна памерла ў Кранштаце праз хваробу малочнай залозы. На 60-я ўгодкі смерці яе прах быў перавезены ў Эстонію і перапахаваны на талінскіх могілках Мецакальмісту.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльны камень у гонар Лідзіі Койдулы ў роднай Вяндры
Помнік Лідзіі Койдуле ў Пярну (1929)

У гісторыі эстонскай літаратуры Койдула пакінула заўважны след найперш у паэзіі. Ейная патрыятычная лірыка апынулася ў найвышэйшай ступені актуальнай для абуджэння эстонскага народа, і Койдулу як выказніцу народных пачуццяў сталі называць «Салавей з берагоў Эмайыгі» (эст.: Emajõe ööbik) (так зваўся зборнік яе вершаў 1867 года). Большасць яе твораў носіць рамантычны характар: палкае спачуванне бедам і крыўдам эстонскага народа, любоў да радзімы і хаты, памкненне неяк дапамагчы сваім суайчыннікам і палегчыць іх лёс.

У кранштацкі перыяд у паэзіі Койдулы пераважаюць элегічныя вершы, прыродная і любоўная лірыка. Рупліва працуючы над тэхнікай вершу, яна пракладала дарогу паэтам наступных пакаленняў. Да асноўных пераваг паэзіі Койдулы адносяцца яскравасць і эмацыйнасць.

Койдула працавала і ў прозе, збольшага для газет — прыстасоўвала творы іншых аўтараў для эстонскага чытача, рабіла адвольныя пераклады.

Новае слова Койдула прамовіла і ў эстонскай драматургіі: першая камедыя «Пляменнік з Саарэмаа» (эст.: Saaremaa onupoeg, 1870) была напісаная па сюжэце нямецкага драматурга Т. Кернера, аднак ужо наступныя камедыі Койдулы былі цалкам аўтэнтычныя — «Сватушкі» (па-эстонску: Kosjakased або Maret ja Miina, 1870) і «Гэткі мульк, або Сто вак солі» (па-эстонску: Säärane mulk, 1872). З камедый Койдулы пачаў сваё існаванне эстонскі тэатр.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Кароткае, пладавітае і поўнае драматызму жыццё Койдулы, яе папулярнасць сярод чытачоў свайго часу, яе месца ў эстонскім грамадстве, нязвыклае для жанчыны ў XIX стагоддзі, актыўны ўдзел ва ўсіх культурных пачынаннях паступова ператварылі імя Койдулы ў легенду. Ёй і яе сям'і прысвечаныя некалькі літаратурных твораў — «Гадзіна на крэсле, якое круціцца» Яана Кроса, «Гадзіна духаў на вуліцы Янсена» М. Унта, «Вірускі спявак і Койдула» А. Ундла-Пылдмяэ, «Той вясною ў Тарту» Т. Тувікесе і інш.; ёй прысвечаныя дзясяткі вершаў вядомых эстонскіх паэтаў; на словы яе вершаў складзена мноства песень.

У Пярну дзейнічае мемарыяльны музей і адкрыты помнік Койдуле. На сцяне хаты, дзе Лідзія Койдула жыла ў Кранштаце, усталяваная мемарыяльная дошка[1].

Цікавосткі[правіць | правіць зыходнік]

Silla otsad ühendatud,
Kandes ühte isamaad,
Tõe templiks pühendatud…
Nägu — millal tõeks saad?!

Эстонская 100-кронавая банкнота
Выява Лідзіі Койдулы
Радкі з вершу Лідзіі Койдулы

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Кто есть Кто в культуре Эстонии», состав и подготовка текста «Авенариус» 1996 г.