Лідзія Парамонаўна Ялоўчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідзія Парамонаўна Ялоўчык
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 снежня 1911(1911-12-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 1999(1999-05-26) (87 гадоў)
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, педагог

Лідзія Парамонаўна Ялоўчык (Лісок) (30 снежня 1911, вёска Марцянаўцы, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць — 26 мая 1999) — беларуская пісьменніца, паэтэса, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыла 4 класа школы ў Оршы, дзе сям'я апынулася ў час Першай Сусветнай Вайны. З 1921 г. на радзіме. У 1934 г. закончыла Гродзенскую прамыслова-гандлёвую школу. Два гады наведвала Агульнанародны ўніверсітэт. У 1937 г. экстэрнам здала экзамены за курс жаночай настаўніцкай семінарыі. Працавала на Гродзенскім радыёвяшчанні, справаводам у лясгасе (1939—1940 гг.). У 1940 г. паступіла на літаратурны факультэт Гродзенскага настаўніцкага інстытута, закончыла ў 1949 г. У 1944—1967 гг. працавала настаўніцай у Дзенькаўскай школе Мастоўскага, Батароўскай і Рыбніцкай сямігодках Гродзенскага раёнаў. Друкавалася з 1939 г. Выдала кнігі апавяданняў і аповесцей «Карэнне жыцця» (1973 г.), «Дзе яно, шчасце…» (1981 г.), «Па хісткай лесвіцы» (1983 г.). Пісала пераважна пра мінулае, удзяляючы значную ўвагу жыццю беларускай моладзі ў даваеннай Польшчы і ў час вайны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 261. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).