Лідскае піва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Лідскае піва»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1876
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Ліда, вуліца Міцкевіча, 32
Ключавыя постаці Генеральны дырэктар Аудрыус Мікшыс
Галіна Піваварства
Прадукцыя піва, квас, безалкагольныя і слабаалкагольныя напоі
Сайт lidskoe.by

ААТ «Лідскае піва» — беларуская броварная кампанія ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Этыкетка піваварнага завода М. Пупко ў Лідзе

Бровар у Лідзе быў пабудаваны ў 1873 годзе лідскім мешчанінам Носелем Заліковічам Пупко. Завод належаў яму і яго нашчадкам на працягу 3 пакаленняў. У 1939 годзе, пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР, завод быў нацыяналізаваны, ранейшыя гаспадары Пупко засталіся працаваць на заводзе ў якасці служачых. Падчас Вялікай Айчыннай вайны завод працягваў працаваць. У 1943 годзе працоўныя завода-яўрэі былі сагнаныя ў Майданек, некаторым, уключаючы Пупко, удалося збегчы да партызанаў. У 1944 годзе, пасля выгнання нямецка-фашысцкіх войскаў, Пупко ненадоўга вярнуліся ў Ліду, але затым канчаткова пакінулі краіну.

У 1992 годзе Лідскі піўзавод стаў арэндным прадпрыемствам, у 1994 годзе пераўтвораны ў закрытае акцыянернае таварыства, у 2000 годзе — у ААТ «Лідскае піва». У 2004 годзе завод прайшоў рэканструкцыю. У 2008 годзе фінская Olvi PLC выкупіла 51 % акцый ААТ «Лідскае піва» за 16 млн долараў.

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2008 доля ААТ «Лідскае піва» ў агульным аб’ёме вытворчасці піва ў Беларусі склала 13,2 %. Прадпрыемства выпускае некалькі гатункаў піва:

  • Лідскае Pilsner
  • Лідскае Белае
  • Лідскі Портер
  • Лідскае Прэміум
  • Лідскае Класічнае
  • Лідскае Аксамітнае
  • Лідскае Стары Замак
  • Жыгулёўскае Спецыяльнае
  • Нулёвачка
  • Тэма
  • Лідскае Моцнае 8 %

Прадпрыемства выпускае напоі Hello Kitty і Angry Birds.

Прадпрыемства выпускае таксама квас:

  • Лідскі хлебны
  • Лідскі цёмны
  • Лідскі белы
  • Лідскі летні
  • Лідскі лёгкі

Зноскі