Лілея кучаравая
| Лілея кучаравая | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Лілея кучаравая |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Lilium martagon (L., 1753) |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Лілея кучаравая, або царскія кучары, саранка (Lilium martagon) — кветкавая расліна сямейства лілейных. Народныя назвы галубіныя званочкі, кульчыкі, рэхлікі.
Шматгадовая расліна з залаціста-жоўтай лускаватай цыбулінай і прамым голым аблісцелым сцяблом вышынёй 30-80 см. Лісце шырокаланцэтнае, з абодвух канцоў звужана, у сярэдняй частцы сцябла сабрана ў кальчакі, у верхняй - чаргаванае. Кветкі даволі буйныя, брудна-ружовыя з цёмнымі плямамі, паніклыя, сабраны ў рэдкую гронку. Калякветнік з 6 прадаўгаватых, тупых, дугападобна адагнутых назад лісцікаў. Плод - шасцігранная шматнасенная зваротнаяйкападобная каробачка.
Распаўсюджана ў Еўразіі (Еўропа, Сібір, Далёкі Усход). Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы, радзей саснякі і ельнікі з ляшчынай у падлеску. Расце невялікімі групамі або асобнымі экземплярамі на абмежаваных плошчах.
Цвіце ў канцы чэрвеня-ліпені, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Роданачальнік многіх садовых форм і гібрыдаў.
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. IV катэгорыя (NT) |
У Сеціве [правіць]