Лімоннік кітайскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лімоннік кітайскі
Schisandra chinensis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Schisandra chinensis (Turcz.) Baill.

Сінонімы
Kadsura chinensis Turcz.
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   50507
EOL   10186405
GRIN   t:70678
IPNI   555087
TPL   ???

Лімоннік кітайскі (Schisandra chinensis) — дрэўная лістападная ліяна.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня да 8-12 м. Кара цёмна-карычневая, маршчыністая. Лісце простае, эліптычнае, або адваротна-яйцападобнае, зубчастае. Кветкі белыя ці ружовыя, духмяныя, па 2-5 у пазухах лісця. Плады — чырвоныя сакаўныя кіслыя ягады ў павіслай гронцы, ядомыя.

Цвіце ў маі-чэрвені. Плады выспяваюць у верасні.

У пладах лімонніку шмат арганічных кіслот (лімоннай, яблычнай і інш.). У насенні і ў мякаці пладоў шмат схізандрыну (танізуючае рэчыва).

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма — Усходняя Азія. У натуральным стане расце ў Японіі, Паўночным Кітаі, па сярэднім і ніжнім цячэнні Амура, на Сахаліне. Перавагу аддае водапранікальным глебам на берагах рэк і ручаёў, пазбягаючы, аднак, забалочаных месцаў. Ценевынослівая і зімастойкая расліна.

Інтрадукаваны ў Еўропе. Вырошчваюць як лекавую і дэкаратыўную расліну.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Са спелых пладоў гатуюць сок, варэнне, начынкі для цукерак, мармелад і інш. Пры атрыманні соку трэба пазбягаць драблення насення, бо гэта надае соку горкі смак. З соку можна прыгатаваць квас, морс, кісель, "сухое" варэнне. Калі сок дабавіць у чай, атрымаецца асвяжальны напітак. Варэнне, зваранае з ягад без насення, мае кансістэнцыю джэму і своеасаблівы пах. Плады лімонніку выкарыстоўваюць на прыгатаванне лячэбнага віна. 3 лісця і кары робяць танізуючы чайны напітак. На працяглае захоўванне плады лімонніку замарожваюць або сушаць. Высушаныя ягады без пладаножак — харчовая і лекавая сыравіна.

Лекавыя ўласцівасці лімонніку абумоўлены комплексам фізіялагічна актыўных рэчываў і ў першую чаргу наяўнасцю ў насенні, мякаці пладоў, лісці, кары парасткаў і каранях асобнай групы рэчываў — схізандрынаў, якія аказваюць стымулюючае дзеянне на нервовую сістэму, паляпшаюць агульны стан арганізма і апетыт, павышаюць разумовую, фізічную працаздольнасць і вастрыню зроку, паніжаюць стомленасць і стымулююць дзейнасць сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэмы. Выяўлена станоўчае ўздзеянне лімонніку на хворых са знясіленай нервовай сістэмай, неўрастэніяй, санлівасцю і інш. Лімоннік садзейнічае павышэнню крывянога ціску, даводзячы яго да нормы ў хворых на гіпатанію.[3]

У лячэбных мэтах выкарыстоўваюць свежыя плады, настойкі насення, адвары з сухіх пладоў, парашок з насення і пладоў. Эфект лекавага ўздзеяння лімонніку залежыць ад характару захворвання, віду расліннай сыравіны (насенне, плады, лісце, кара, карані), дозы прыёму і тыпу нервовай сістэмы чалавека. Таму лячэнне лімоннікам павінна праводзіцца пад строгім наглядам і кантролем урача. Лімоннік не рэкамендуецца ўжываць хворым на эпілепсію, гіпертанію, язвавую хваробу страўніка і дванаццаціперснай кішкі.[3]

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Пасадку лімонніку праводзяць восенню ці вясной да пачатку руху сокаў. Пры пасадцы абмежаванай колькасці раслін каля сцен, альтанак, арачных тунэляў і інш. адлегласць паміж кустамі 1,5 м.

Першыя 2 гады лімоннік расце слаба, нарошчваючы масу каранёў. На 3—4-ы год пачынаецца інтэнсіўны рост парасткаў, з якіх на кожным кусце адбіраюць 1—3 найбольш моцныя, а астатнія выразаюць. Адабраныя парасткі падвязваюць на драцяную шпалеру, супраць кожнай расліны прапускаюць вертыкальны дрот, прымацоўваючы яго да нітак падоўжна нацягнутага дроту. Плоданасіць саджанцы пачынаюць на 4— 5-ы год пасля пасадкі, атожылкі — на год раней.

Абрэзку робяць вясной ці восенню ў перыяд спакою расліны. Выразаюць загушчальныя, хворыя, паламаныя і сухія парасткі. Пры неабходнасці некаторыя здаровыя парасткі ўкарочваюць, сістэматычна выдаляюць каранёвыя атожылкі,каб яны не прыгняталі рост асноўных сцёблаў і не зніжалі іх прадукцыйнасці.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.