Лім-фіёрд

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 56°56′34″ пн. ш. 9°04′30″ у. д. / 56.942778° пн. ш. 9.075° у. д. (G) (O) (Я)

Месцазнаходжанне Лім-фіёрда на карце

Лім-фіёрд (Lim Fjord, Limfjorden) — сістэма праліваў на поўначы паўвострава Ютландыя ў Даніі, якая злучае Паўночнае мора і праліў Катэгат.

Даўжыня каля 180 км.

Складаецца з азёрападобных пашырэнняў — плёсаў, звязаных паміж сабой вузкімі звілістымі пратокамі. Лім-фіёрд аддзяляе востраў Паўночная Ютландыя ад паўвострава Ютландыя. Пераважныя глыбіні складае 3-5 метраў, найбольшая глыбіня — 24 метра.

У Лім-фіёрдзе больш за 90 астравоў, найбуйнейшыя з іх — Морс і Фур.

Найважнейшы порт Ольбарг даступны для вялікіх суднаў з усходу, дзе маецца месцамі каналізаваны фарватар, які рэгулярна расчышчаецца. Лім-фіёрд — раён рыбалоўства (селядзец, вугор), у заходняй частцы фіёрда вядзецца здабыча вустрыц.

Да 1825 а Лім-фіёрд быў залівам, пакуль жорсткі шторм не размыў пясчаную касу, аддзяляўшую фіёрд ад Паўночнага мора. Гэтым самым Паўночная Ютландыя ператварылася з паўвострава ў востраў, а Лім-фіёрд у праліў.

Мост праз Лім-фіёрд, які злучае (Ольбарг і Нерэсундбю)

Выявы[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Сусветная спадчына ў Даніі