Лінза
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Лінза (ням.: Linse, ад лац.: lens — сачавіца) — дэталь з аптычна празрыстага аднастайнага матэрыялу, абмежаваная двума паліраванымі пераламляльнымі паверхнямі кручэння, напрыклад, сферычнымі або плоскай і сферычнай. У цяперашні час усё часцей прымяняюцца і «асферычныя лінзы», форма паверхні якіх адрозніваецца ад сферы. У якасці матэрыялу лінзаў звычайна выкарыстоўваюцца аптычныя матэрыялы, такія як шкло, аптычнае шкло, аптычна празрыстыя пластмасы і іншыя матэрыялы.