Лінолевая кіслата

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Лінолевая кіслата — ненасычаная вышэйшая карбонавая кіслата з неразгалінаваным ланцугом і дзвюма ізаляванымі двайнымі сувязямі, С18Н32О2. Адносіцца да незаменных тлустых кіслот.

Linoleic-acid-from-xtal-1979-3D-balls.png

Бясколерная масляністая вадкасць. Тэмпература плаўлення -11 °С, тэмпература кіпення 182 °С. Шчыльнасць 0,903 г/см³ (пры тэмпературы 20 °С). Раствараецца ў арганічных растваральніках. На паветры паступова акісляецца. Рэакцыі, характэрныя карбонавым кіслотам і этыленавым вуглевадародам.

Лінолевая кіслата ў выглядзе трыгліцэрыдаў уваходзіць у склад раслінных алеяў, (сланечнікавага, ільнянога, канаплянага, соевага і інш.).

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Трыгліцэрыды лінолевай кіслаты ўжываюцца ў вытворчасці лакаў, фарбаў, пакосту, эмаляў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская — Мінск: Народная асвета, 2003. — С. 139. — 287 с. — 1000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]