Лінія Керзона
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Лінія Керзана — умоўная назва лініі вызначанай міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі, лордам Дж. Керзонам, і прапанаванай Парыжскай мірнай канферэнцыяй (1919—1920) у 1920 г. для ўсталявання ўсходняй дзяржаўнай мяжы Польшчы. Праходзіла праз Гродна — Ялаўку — Няміраў — Брэст-Літоўск — Дарагуск — Усцілуг, усходней Грубешова, праз Крылоў і далей заходней Равы-Рускай, усходней Перамышля да Карпат.
На Тэгеранскай канфэрэнцыі (лістапад-снежань 1943) была прынята прапанова Чэрчыля аб тым, што прэтэнзіі Польшчы на землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны будуць задаволены за кошт Германіі, а ў якасці мяжы на ўсходзе павінна быць лінія Керзана.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Лінія Керзана // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.238
