Лін, Папа Рымскі
Лін, Адэадат (лац.: Linus), лічыцца другім пасля Пятра біскупам Рыма (67—?), святы.
Згодна традыцыі, гэта той самы Лін, які згадваецца ў Другім Пасланні апостала Паўла да Цімафея. Пра жыццё Ліна амаль нічога невядома. Liber Pontificalis паведамляе, што ён быў родам з Тасканы, прыняў пакутніцкую смерць і быў пахаваны каля Пятра, але раннія крыніцы аб гэтым нічога не кажуць. Год яго смерці ў розных крыніцах даецца па рознаму – 67, 76, 78 і 80. Дзень, згодна Liber Pontificalis — 23 верасня.
Ліна ўшаноўваюць як святога хрысціяне розных канфесій. Дзень ягонае памяці ў каталікоў — 23 верасня, у праваслаўных - 4 студзеня і 5 лістапада. У Беларусі ў яго імя асвечаны касцёл у вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
| 70 меншых апосталаў | |
|---|---|
|
Агав · Акила · Амплий · Анания · Андроник · Анісіфор · Апеллий · Аполлос · Аристарх · Аристовул · Артема · Архіп · Асинкрит · Варнава · Гаий · Евод · Епафрас · Епафродит · Епенет · Ераст · Ерма · Ермин · Зина · Иаков · Иасон · Иисус-Иуст · Иродион · Карп · Клеопа · Клімент · Кодрат · Крискент · Крисп · Куарт · Лін · Лука · Лукий · Марк · Марк · Марк-Иоанн · Наркисс · Никанор · Олимпасий · Онисим · Пармен · Патров · Прохор · Пуд · Руф · Сіла · Силуан · Симеон · Сосипатр · Сосфен · Стахий · Стефан · Тертий · Тимон · Тимофей · Тит · Тихик · Трофим · Урван · Фаддей · Филимон · Филипп · Филолог · Флегонт · Фортунат |
|
| Дадаткова: Дионисий · Симеон Нигер |

