Ліпа

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ліпа
Ліпа буйналістая
Ліпа буйналістая
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Пакрытанасенныя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Мальвакветныя

Сямейства:

Ліпавыя

Род:

Ліпа

Навуковая назва

Tilia

ITIS   21535
NCBI   64580

Ліпа (Tilia) — род лістападных дрэў сямейства ліпавых.

[правіць] Апісанне

Дрэвы вышынёй да 15-20 м (часам да 40 м), дыяметрам да 2 м. Лісце нераўнабокае, круглавата-сэрцападобнае, завостранае, пілаватае. Кветкі жоўтыя, або жоўта-белыя, духмяныя, у паўпарасоніках. Плод — арэшак. Садовыя формы адрозніваюцца сілуэтам кроны, афарбоўкай лісця і кветак.

Цене-, мароза- і ветраўстойлівае дрэва. Жыве 300—400 гадоў.

[правіць] Віды

Ліпа дробналістая (Tilia cordata) пашырана на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў шыракалістых лясах. У садах і парках каля 30 інтрадукаваных відаў, разнавіднасцей і форм, у тым ліку: ліпа раскідзістая, амерыканская, амурская, лямцавая, еўрапейская, крымская, буйналістая. Цвітуць ліпы ў чэрвені-жніўні.

[правіць] Значэнне

Кветкі меданосныя, ліпавы цвет ужываецца як лекавы сродак. Ліпа — каштоўнае дрэва, якое выкарыстоўваецца для азелянення.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах