Ліпаване

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ліпаване падчас царкоўнай службы ў румынскім сяле Слава Чаркеская

Ліпаване (Філіпаўцы, Філіпоны, Дунакі, рум.: Lipoveni), стараверы папоўскага накірунку і этнаграфічная група рускіх.

У канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзяў пасля царкоўных рэформ Нікана яны перасяліліся ў Малдавію і Букавіну. Па адной з версій назва «ліпаване» паходзіць ад скажонага слова «Філіпаўцы», па іншай — ад ліпавых гаяў, дзе ліпаване хаваліся. Слова ўпершыню сустракаецца ў аўстрыйскім дакуменце ад 1733 года.

У цяперашні час большасць ліпаван пражывае ў Румыніі (паўначна-заходняя Дабруджа, жудзецы Баташані, Сучава, Ясы, Васлуй, Нямц, Бакеў, Галац, Браіла і, галоўным чынам, у Тулче), на Украіне (Вилково і наваколлі), у Малдове і часткова ў Балгарыі.

У цяперашні час ліпаван налічваецца 37 тыс. чалавек па афіцыйных дадзеных і 100 тыс. па неафіцыйных. У 1990 у Бухарэсце была заснавана «Абшчына рускіх-ліпаван», якая выдае газету «Зори-Zorile» і часопіс «Китеж-град».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Белая Крыніца

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]