Ліпецк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ліпецк
руск.: Липецк
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1703
Першая згадка
Горад з
Плошча
318 км²
Вышыня цэнтра
160 м
Насельніцтва
502 015[1] чалавек (2010)
Шчыльнасць
1581 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
4742
Паштовыя індэксы
3980XX
Аўтамабільны код
48
Афіцыйны сайт
Ліпецк на карце Расіі ±
Ліпецк (Расія)
Ліпецк
Ліпецк (Ліпецкая вобласць)
Ліпецк

Ліпецк (руск.: Липецк) — горад (з 1779 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ліпецкай вобласці. Насельніцтва 502,6 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1703 годзе.

Горад размешчаны на мяжы Сярэднярускага ўзвышша і Окска-Данской раўніны, на абодвух берагах ракі Варонеж, за 438 км на поўдзень ад Масквы. Вышыня цэнтра горада над узроўнем мора каля 160 м.

Асноўнае прадпрыемства горада — Наваліпецкі металургічны камбінат; таксама функцыянуе металургічнае прадпрыемства «Свабодны сокал». Развіта машынабудаванне і металаапрацоўка: ААТ «Ліпецкі трактар», АТ «Ліпецкі станкабудаўнічы завод», завод пускавых рухавікоў, заводы бытавой тэхнікі і іншыя. Ёсць прадпрыемствы па выпуску будаўнічых матэрыялаў: вытворчасць цэменту, сілікатнай цэглы, жалезабетонных канструкцый і інш. Хімічная прамысловасць: заводы — азотна-тукавы (на базе коксахімічнай вытворчасці Наваліпецкага металургічнага камбіната), «Хімпрадукт», гумава-пласмасавых вырабаў.

Апроч гэтага, маюцца шматлікія прадпрыемствы харчовай (кандытарская фабрыка, завод мінеральных вод і інш.) і лёгкай прамысловасці (швейная фабрыка «Ліпчанка», фабрыка «Ліпецкія ўзоры», мэблевая фабрыка і інш.)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі