Ліпецкая вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Липецкая область
Ліпецкая вобласць
герб
сцяг
RussiaLipetsk2005.png
Афіцыйная мова руская
Тып суб'екту федэрацыі Вобласць
Федеральная акруга Цэнтральная
Эканамічная акруга Цэнтральна-Чарназёмная
Сталіца Ліпецк
Губернатар Алег Каралёў
Плошча
- Усяго
- % Вада
74 месца
24 100 км2
Насельніцтва
- Усяго (2002)
- Шчыльнасць
45 месца
1 213 499
50,4/км²
Аўтамабільны код 48
Часавы пояс UTC+3

Ліпецкая вобласць — суб'ект Расійскай Федэрацыя, які размешчаны ў цэнтральнай часцы Цэнтральнай Расіі ў 400 км на поўдзень ад Масквы. Ліпецкая вобласць утворана 6 студзеня 1954 года з часткі тэрыторый Арлоўскай, Тульскай, Разанскай, Тамбоўскай і Варонежскай абласцей.

Ліпецкая вобласць мяжуе з Курскай, Арлоўскай, Тульскай, Разанскай, Тамбоўскай і Варонежскай абласцямі.

На момант утварэння вобласць складалася з 34 раёнаў. У цяперашні час вобласць адміністрацыйна падзелена на 18 раёнаў і 2 гарады абласнога падпарадкавання (Ліпецк і Ялец) (раённыя і гарадскія муніцыпальныя ўтварэнні). Другі ўзровень мясцовага самакіравання складаюць 6 гарадоў раённага падпарадкавання (Гразі, Данкаў, Задонск, Лебядзянь, Усмань), Чаплыгін), 1600 сельскіх населеных пунктаў, аб'яднаных у 304 сельскія адміністрацыі (сельскія муніцыпальныя ўтварэнні), і 4 акругі ў складзе г. Ліпецка (Левабярэжная, Кастрычніцкая, Правабярэжная, Савецкая).

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Карысныя выкапні вобласці прадстаўленыя 300 радовішчамі: вапнякі, даламіты, пясок, гліны, цэментавая сыравіна. Па запасах карбанатнай сыравіны вобласць займае 1-е месца ў РФ. Значныя радовішчы торфу. Вялікай вядомасцю ў краіне карыстаюцца Ліпецкія мінеральныя крыніцы і лячэбныя гразі, выяўленыя ў [1871] году.

Клімат умерана-кантынентальны з умерана халоднай зімой і цёплым летам. Сярэдняя тэмпература студзеня: -7°С. Сярэдняя тэмпература ліпеня: +20.9°С.

У вобласці размешчаныя 2 запаведніка: Галіччя Гара - самы маленькі запаведнік Расіі з захаваўшайся даледавіковай флорай, а таксама частка Варонежскага запаведніка.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловая вытворчасць з'яўляецца асновай эканамічнага патэнцыялу вобласці, на яго долю прыходзіцца каля 66 % валавога рэгіянальнага прадукта. У 2005 годзе выраблена прадукцыі на суму больш 205 млрд. руб. з ростам на 2 %. Прамысловы комплекс вобласці складаецца з 200 буйных прадпрыемстваў, носіць шматгаліновы характар, уключае ў сябе чорную металургію, дзель прадукцыі якой значна павялічылася ў параўнанні з 1991 годам, машынабудаванне і металаапрацоўку, доля прадукцыі якіх прыкметна скарацілася ў параўнанні з 1991 годам (с 23 % до 11,5 %), электраэнергетыку (7 %), харчовую (14 %), хімічную, лёккую прамысловасці і прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.

У ліку найбуйных прамысловых прадпрыемстваў — акцыянерныя грамадствы: ААТ «Наваліпецкі металургічны камбінат», «Індэзіт інтэрнэшнл», ААТ «Ліпецкэнерга», ААТ «Ліпецкхлебмакаронпром», ЗАТ «Ліпчанка», ЗАТ Завод «Расінка», ААТ «Лебядзянскі», ААТ «Ліпецкі холадакамбінат», ААТ «Ліпецкцэмент», АОЗТ СУ-11 «Ліпецкбуд» і інш. Прадпрыемствы вобласці падтрымліваюць адносіны з фірмамі з больш 90 краін свету.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва практычна монанацыянальнае, абсалютную большасць насельніцтва складаюць рускія:

Народ Колькасць у 2002 годзе, тыс. (*)
Рускія 1162,9
Украінцы 13,4
Армяне 5,4
Азербайджанцы 3,4
Цыгане 3,1
Беларусы 2,7
Татары 1,8
Малдаване 1,3
Немцы 1,1
Грузіны 1,0
паказаны народы з колькасцю больш за 1000 чалавек

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons
герб Адміністрацыйны падзел Расіі сцяг

Рэспублікі: Адыгея | Алтай | Башкартастан | Бурація | Дагестан | Інгушэція | Кабардзіна-Балкарыя | Калмыкія | Карачаева-Чаркесія | Карэлія | Комі | Марый Эл | Мардовія | Паўночная Асеція | Татарстан | Тува | Удмуртыя | Хакасія | Чачня | Чувашыя | Якуція

Края: Алтайскі | Забайкальскі | Камчацкі | Краснадарскі | Краснаярскі | Пермскі | Прыморскі | Стаўрапольскі | Хабараўскі

Вобласці: Амурская | Арлоўская | Архангельская | Арэнбургская | Астраханская | Белгародская | Бранская | Валгаградская | Валагодская | Варонежская | Іванаўская | Іркуцкая | Калінінградская | Калужская | Кемераўская | Кіраўская | Кастрамская | Курганская | Курская | Ленінградская | Ліпецкая | Магаданская | Маскоўская | Мурманская | Ніжагародская | Наўгародская | Новасібірская | Омская | Пензенская | Пскоўская | Растоўская | Разанская | Самарская | Саратаўская | Сахалінская | Свярдлоўская | Смаленская | Тамбоўская | Томская | Тульская | Уладзімірская | Ульянаўская | Цвярская | Цюменская | Чалябінская | Яраслаўская

Гарады федэральнага значэння: Масква | Санкт-Пецярбург

Аўтаномная вобласць: Яўрэйская

Аўтаномныя акругі: Ненецкая | Ханты-Мансійская — Югра | Чукоцкая | Ямала-Ненецкая