Лісабонская астранамічная абсерваторыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
абсерваторыя ўлетку 2008 года
абсерваторыя ўлетку 2008 года

абсерваторыя ўлетку 2008 года
Арыгінал назвы Observatório Astronómico de Lisboa
Тып астранамічная абсерваторыя
Код 971  (назіранні)
Размяшчэнне Алкантара, Лісабон, Лісабон, Партугалія
Каардынаты
Вышыня 140 м
Сайт: http://www.oal.ul.pt/

Лісабонская астранамічная абсерваторыя — астранамічная абсерваторыя, афіцыйна адкрытая ў 1878 годзе ў раёне Алкантара, Лісабон, Партугалія. Належыць Лісабонскаму ўніверсітэту.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным кансультантам у выбары інструментаў і пры стварэнні абсерваторыі быў расійскі астраном Васіль Якаўлевіч Струвэ. Першы камень у падмурак новай абсерваторыі быў закладзены 11 сакавіка 1861, а назіранні пачаліся ў 1867 годзе. Далейшае фінансаванне абсерваторыі праводзіў Луіш I. Афіцыйна абсерваторыя была адкрыта 6 мая 1878 года. У 1992 годзе абсерваторыя ўвайшла ў склад Лісабонскага ўніверсітэта. Цяпер назіранні ў абсерваторыі не праводзяцца.

Інструменты абсерваторыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікі экватарыяльны аб'ектыў 38 см у дыяметры і 7 м фокуснай адлегласцю.
  • Мерыдыян круг з аб'ектывам 13,5 см у дыяметры і каля 2 м фокуснай адлегласцю
  • Вертыкал (зенітная труба): з аб'ектывам 16 см у дыяметры і 2,31 м фокуснай адлегласцю - для вымярэння шыраты
  • Два рэфрактары: 7 см у дыяметры і 78 см фокусная адлегласць
  • Маятнікавы гадзіннік

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • José António Madeira, «O primeiro centenário do Observatório Astronómico de Lisboa, 1861—1961».
  • Frederico Augusto Oom, «Considerações acerca da organização do Real Observatório Astronómico de Lisboa»
  • Ezequiel Cabrita, «Os regimes de hora legal no nosso país desde a criação do Observatório Astronómico de Lisboa — Separata de Dados Astronómicos para 1978».
  • Pedro Raposo, «A vida e a obra do almirante Campos Rodrigues». Master thesis in History and Philosophy of Sciences (oriented by Henrique Leitão). University of Lisbon, 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Публікацыі назіранняў у Цэнтры малых планет:

Публікацыі ў базе даных NASA ADS:

Назіранні камет і спадарожнікаў планет пасля 1870 года:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]