Лістападаўская рэвалюцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лістападаўская рэвалюцыя
Bundesarchiv B 145 Bild-P046271, Berlin, Kundgebung im Tiergarten, Liebknecht.jpg
Выступленне Карла Лібкнехта ў Берліне. Снежань 1918 года.
Дата 4 лістапада 1918 — 11 жніўня 1919
Месца Германія
Вынік Перамога ўрада;
Абвяшчэнне Веймарскай рэспублікі
Cупраціўнікі
Flag of the Communist Party of Germany.svg Камуністычная партыя Flag of the German Empire.svg Германская імперыя

Flag of Germany.svg Веймарская рэспубліка

Камандуючыя
Карл Лібкнехт
Курт Эйснер
Карл Радэк
Роза Люксембург
Эрнст Толер
Густаў Ландаўэр
Ойген Левінэ
Паўль Леві
Максіміліян Бадэнскі
Фрыдрых Эберт
Філіп Шэйдэман
Густаў Носке
Эрых Людэндорф
Вільгельм Гронер
Вальтэр фон Лютвіц
Франц Зельтэ

Лістападаўская рэвалюцыя, (ням.: Novemberrevolution) — рэвалюцыя ў лістападзе 1918 у Германскай імперыі, адной з прычын якой стала нарастанне сацыяльнай напружанасці і расстройствы эканамічнага жыцця, якія з'яўляліся сімптомамі набліжэння Германіі да паражэння ў Першай сусветнай вайне. Рэвалюцыя прывяла да ўсталявання ў Германіі рэжыму парламенцкай дэмакратыі, вядомага пад назвай Веймарская рэспубліка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачалася рэвалюцыя з матроскага паўстання ў Вільгельмсхафене і Кілі, і праз некалькі дзён ахапіла ўсю Германію. 9 лістапада 1918 года кайзер Вільгельм II пад ціскам начальніка генштаба Гронера, які лічыў працяг ваенных дзеянняў бессэнсоўным, быў вымушаны прыняць рашэнне бегчы з краіны (афіцыйна ён адрокся ад прастола 28 лістапада ў Нідэрландах). Апоўдні 9 лістапада 1918 года Германія была абвешчана рэспублікай. Да ўлады прыйшлі прадстаўнікі сацыял-дэмакратычнай партыі (СДПГ).

Камуністы пад кіраўніцтвам Карла Лібкнехта і Розы Люксембург, якія патрабавалі далейшага разгортвання рэвалюцыі і абвяшчэння ў Германіі савецкай улады, паднялі мяцеж у студзені 1919 года супраць сацыял-дэмакратаў. Узнікла рэальная небяспека грамадзянскай вайны. Мяцеж здушылі атрады фрайкора пад кіраўніцтвам Г. Носке, Лібкнехт і Люксембург былі забіты без суда.

У Баварыі рэвалюцыя прывяла да ўзнікнення незалежнай Баварскай (глава Курт Эйснер), а затым Баварскай Савецкай рэспублікі (глава Эрнст Толер), якая таксама была разгромлена арміяй і атрадамі фрайкора.

Фармальна рэвалюцыя завяршылася 11 жніўня 1919 года, калі прэзідэнт рэспублікі Эберт падпісаў Веймарскую канстытуцыю.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]