Лісітэя, спадарожнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Лісітэя (ад стар.-грэч.: Λυσιθέα) — спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр X.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў знойдзены 6 ліпеня 1938 года ў абсерваторыі Маўнт-Вільсан амерыканскім астраномам Сэтам Барнсам Нікалсанам. У 1975 годзе атрымаў афіцыйную назву ў гонар персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі Лісіфеі.

Арбіта[правіць | правіць зыходнік]

Лісітэя здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 11.717.000 км за 250 дзён, 4 гадзіны і 48 хвілін. Эксцэнтрысітэт арбіты складае 0,11, нахіл да лакальнай плоскасці Лапласа складае 28,3 ° . Належыць да групы Гімаліі.

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр Лісітэі складае ў сярэднім 36 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца, верагодна, з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня роўная 18,3 m.