Лісічка сапраўдная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лісічка сапраўдная
Chanterelle Cantharellus cibarius.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cantharellus cibarius Fr., 1821

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   36066
EOL   6666298

Лісічка сапраўдная (Cantharellus cibarius) — від грыбоў сямейства лісічкавыя.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовае цела па форме падобнае да шляпканожкавых, але шляпка і ножка ўяўляюць сабой адзінае цэлае, без акрэсленай граніцы; колер - ад светла-жоўтага да памяранцава-жоўтага.

Шляпка дыяметрам 2-12 см, часта з хвалістым краем або няправільнай формы, увагнута-распасцёртая, выпуклая потым ўціснутая, плоская, з загорнутымі краямі і ўціснутая ў цэнтры, у спелых грыбоў варонкападобная. Паверхня шляпкі гладкая, матавая. Скурка цяжка аддзяляецца ад мякаці шляпкі.

Мякаць сакавіта-мясістая, у ножцы кудзелістая, жоўтая па краях і бялёсая ў сярэдзіне пладовага цела, з кіслявым смакам і слабым пахам сушанай садавіны ці карэнняў.