Лісічка трубкападобная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лісічка трубкападобная
Cantharellus tubaeformis2.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cantharellus tubaeformis Fr., 1821

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   57200
EOL   1029616

Лісічка трубкападобная (Cantharellus tubaeformis) — грыб сямейства лісічкавыя (Cantharellaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовае цела па форме блізкае да шляпканошкавай, мае трубчастую будову з лейкападобнай верхняй часткай ("шапкай").

Шапка дыяметрам 2-6 см, варонкападобная з загнутым ўніз, часта няроўным краем. Скурка ад карычневага да шаравата-жоўтага колеру, часам чырвоная, з дробнымі аксаміцістымі цёмнымі лускавінкамі.

Мякаць тонкая і шчыльная, эластычнай кансістэнцыі, белая. Смак слабы, нявостры, часам ялкавы; пах слабы, прыемны.

Ножка трубчастая, у спелых грыбоў адтуліна яе адкрываецца ў цэнтры шапкі. Вышынёй 3-8 см. і дыяметрам 0,3-0,8 см., па форме цыліндрычная, часта сціснута па баках, хромава-жоўтага колеру, з узростам выліньвае да цьмяна-жоўтага колеру.