Ліс Мікіта (мультсерыял)
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Файл:Lys Mykyta.jpg
Кадр з мультсерыяла
Ліс Мікіта (укр.: Лис Микита): шматсерыйны мультыплікацыйны серыял, першы такі прадукт у незалежнай Украіне.
Серыял быў зняты на кінастудыі «Фрэскі» (2005—2007) па матывах сатырычнай вершаванай казкі Івана Франка «Ліс Мікіта», паводле замовы Усеўкраінскага грамадства «Прасвіта». Бюджэт карціны склаў 10 (6, паводле іншых звестак) млн. грыўняў (Гл. таксама: цэны Украіны 2000-х гадоў). Вядуцца перамовы аб трансляцыі серыяла на ўкраінскім тэлебачанні.
Змест |
Сюжэт[правіць]
У серыяле распавядаецца аб прыгодах хітрага і разумнага Ліса Мікіты, аб тых штуках, якія ён чыніць іншым звярам, і аб тым, як ён выблытваецца з розных акалічнасцяў.
Персанажы[правіць]
- Ліс Мікіта (Ліс Микита)
- Мядзведзь Бурміла[1] (Медвідь Бурмило)
- Казёл Базыль (Цап Базилій)
- Лісіца (Лисиця)
- Леў
- Кот Мурлыка (Кіт Мурлика)
- Воўк Нясыты (Вовк Неситий)
- Заяц (Заєць)
- Певень (Півень)
- Авечка (Вівця)
- Малпа Фрузя
Эпізоды[правіць]
Серыял складаецца з 26 серый па 15 хвілін кожная:
- 1 серыя «Воўк Нясыты»
- 2 серыя «Гектар Цуцык»
- 3 серыя «Певень»
- 4 серыя «Мядзведзь»
- 5 серыя «Борць»
- 6 серыя «Кот Мурлыка»
- 7 серыя «Клець»
- 8 серыя «Трыбунал»
- 9 серыя «Прысуд»
- 10 серыя «Куратнік»
- 11 серыя «Бурмілаў»
- 12 серыя «Іронія лёсу»
- 13 серыя «Воўкава бяда»
- 14 серыя «Авечы патрыёт»
- 15 серыя «Шэўчык»
- 16 серыя «Заяц»
- 17 серыя «Ліст да цара»
- 18 серыя «Казёл Базыль»
- 19 серыя «Свірэпа»
- 20 серыя «Голас з неба»
- 21 серыя «Дзячок»
- 22 серыя «Малпа Фрузя»
- 23 серыя «Рыбалка»
- 24 серыя «Крыніца»
- 25 серыя «Двубой»
- 26 серыя «Канцлер яго вялікасці»
Цікавыя факты[правіць]
- Калі зверы выказваюць неазадаволенасць царом звяроў Львом, гучыць песня ўкраінскай групы «Грынджолы» «Разам нас багата» — гімн Аранжавай рэвалюцыі.
- Калі Мядзведзь Бурміла і Ліс Мікіта ідуць у вёску красці мёд, чуецца песня «Нас акіянам нясе, у ім мы зможам усё…» групы «Акіян Эльзы».
- У мультсерыяле персанажы гавораць такой самай бойкаўскай гаворкай украінскай мовы, як і ў творы Івана Франка.
- У серыяле выкарыстаныя творы груп «Акіян Эльзы», «Браты Гадзюкіны», «АББА» і «Грынджолы».
- У мультфільме выкарыстоўваюцца нацыянальныя і гумарыстычныя матывы вопраткі, напрыклад, Ліс Мікіта, Сонца ў гуцульскай камізэльцы або Месяц у начным каўпачку.
- Мультсерыял планаваўся на 260 хвілін, а вырабілі 405 хвілін.
- У стварэнні музычнага фону ўдзельнічаў украінскі кампазітар Міраслаў Скорык.
- Для стварэння серыялу выкарысталі 450 тысяч малюнкаў.
- Стварэннем серыялу займаліся 70 аніматараў.
Зноскі
- ↑ Адно са старажытных славянскіх імёнаў мядзведзя. Зараз як іншасказ мядзведзя. Таксама разм. боўдзіла, у львоўскай гаворцы — нявыхаваны, некультурны.
Відэа[правіць]
- Рэпартаж «5 каналу» на Youtube і video.oboz.ua
- «Ліс Мікіта», трэйлер на Youtube
У СМІ[правіць]
- Украінскі адказ пакемонам. Да 150-годдзя Івана Франка павінен з'явіцца анімацыйны фільм «Ліс Мікіта». Але не з'явіўся… (артыкул Лесі Ганжы)
- «Ліс Мікіта» — герой нашага часу. Ці ўбачаць сатырычны мультсерыял украінскія гледачы? (артыкул Лесі Ко́верзневай)
- «Ліс Мікіта» чакае гледача. Інтэрв'ю з дырэктарам праекту Уладзімірам Кмецікам (артыкул Алены Угрын)
- Ліс Мікіта стаў героем шматсерыйнага анімацыйнага фільма (артыкул з блогу Кінапераклад)
