Літаратурная крытыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Літарату́рная крытыка — навука, якая вывучае, абмяркоўвае, ацэньвае і тлумачыць літаратуру з пункту гледжання сучаснасці (у тым ліку надзённых праблем грамадскага і духоўнага жыцця).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаецца ўжо ў эпоху антычнасці ў Грэцыі і Рыме, таксама ў старажытнай Індыі і Кітаі як асаблівы прафесійны занятак. Але доўгі час мае толькі «прыкладное» значэнне. Задача яе - даць агульную ацэнку твора, заахвоціць або асудзіць аўтара, рэкамендаваць кнігу іншым чытачам.

Затым, пасля працяглага перапынку зноў складваецца як адмысловы від літаратуры і як самастойная прафесія ў Еўропе, пачынаючы з XVII стагоддзя і да першай паловы XIX стагоддзя (Т. Карлейль, Ш. Сент-Беў, І. Тэн, Ф. Брунецьер, М. Арнолд , Г. Брандэс).