Літасфера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Літасфе́ра (ад грэч.: λίθος — камень і σφαίρα — шар, сфера) — цвёрдая абалонка Зямлі. Складаецца з зямной кары і верхняй часткі мантыі, да астэнасферы, дзе хуткасці сейсмічных хваль паніжаюцца, сведчачы аб змене пластычнасці парод. У будове літасферы вылучаюць рухомыя вобласці (складчатыя паясы) і адносна стабільныя платформы.

Блокі літасферы — літасферныя пліты — рухаюцца па адносна пластычнай астэнасферы. Вывучэнню і апісанню гэтых рухаў прысвечаны раздзел геалогіі аб тэктоніцы пліт.

Літасфера пад акіянамі і кантынентамі значна адрозніваецца. Літасфера пад кантынентамі складаецца з асадкавага, гранітнага і базальтавага слаёў агульнай магутнасцю да 80 км. Літасфера пад акіянамі зведала мноства этапаў частковага плаўлення ў выніку ўтварэння акіянічнай кары, яна моцна збяднела лёгкаплаўкімі рэдкімі элементамі, у асноўным складаецца з дунітаў і гарцбургітаў, яе тоўшча складае 5-10 км, а гранітны пласт цалкам адсутнічае.

Для абазначэння знешняй абалонкі літасферы ўжываўся цяпер састарэлы тэрмін сіаль, паходзіць ад назвы асноўных элементаў горных парод Si(лац.: Silicium — крэмній) іAl (лац.: Aluminium — алюміній).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]