Літоўская губерня

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Літоўская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі ў 17971801 гг. Цэнтр — г.Вільня. Утворана паводле імяннога ўказа ад 23 снежня 1796 г. шляхам аб'яднання Віленскай і Слонімскай губерняў у складзе 19 паветаў: Ашмянскага, Браслаўскага, Ваўкавыскага, Віленскага, Вількамірскага, Гродзенскага, Завілейскага, Кобрынскага, Ковенскага, Лідскага, Навагрудскага, Пружанскага, Расіенскага, Слонімскага, Троцкага, Упіцкага, Цяльшэўскага, Шавельскага. Насельніцтва ў 1797 г. — каля 1 568,2 тыс. чалавек, у т.л. 1 млн сялян, 120 тыс. шляхты. У губерні было 19 гарадоў, 268 мястэчак, 23 632 вёскі, засценкі, ваколіцы, 166 манастыроў, 634 царквы і касцёлы. Найбуйнейшае дзяржаўнае ўладанне — Слонімская эканомія (1724 двары, 3321 рэвізская душа), з 1798 г. у пажыццёвым трыманні графа М.Е.Мнішкі. Цэнтральная адміністрацыя — вярхоўнае літоўскае праўленне на чале з літоўскім генерал-губернатарам (намеснікам). Указам Аляксандра I ад 21 верасня 1801 г. губерня зноў падзелена на Віленскую і Слонімскую губерні (апошняя з 9 верасня 1802 г. перанайменавана ў Гродзенскую губерню).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]