Літоўская мова
| Літоўская | |
| Саманазва: |
Lietuvių kalba |
|---|---|
| Краіны: | |
| Рэгіёны: |
Літва, Беларусь, Польшча і іншыя |
| Афіцыйны статус: | |
| Арганізацыя, якая рэгулюе: |
Дзяржаўнай камісіяй літоўскай мовы (Valstybinė lietuvių kalbos komisija) |
| Агульная колькасць носьбітаў: |
4 мільёны |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя: |
??? |
|
Індаеўрапейская |
|
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1: |
lt |
| ISO 639-2: |
lit |
| ISO 639-3: |
lit |
| Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка | |
Літо́ўская мо́ва(літ.: lietuvių kalba), мова ўсходнебалцкай падгрупы балцкай групы, якой карыстаецца каля 4 млн. асоб у Літве, а таксама ў Беларусі, паўночна-ўсходняй Польшчы, Расіі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і Германіі. З'яўляецца дзяржаўнай мовай Літвы.
Як асобная мова ў балцкай групе моў пачала развівацца ў VII ст. Пісьмовыя помнікі з'явіліся ў XVI ст. Сучасная форма літоўскай мовы ўнармаваная на мяжы XIX–XX стст. Выразна адрозніваюцца два галоўныя дыялекты: аўкштоцкі і жамойцкі, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на паддыялекты.
Змест |
Алфавіт [правіць]
Дзеля запісу літоўскай мовы з XVI ст. выкарыстоўваецца трохі змененая лацінка. Гвалтоўнае насаджэнне кірыліцы, якое адбывалася ў другой палове 1860-х гадоў, выклікала супраціў і вынікаў не прынесла. У 1901–1905 гадах была праведзена рэформа правапісу, калі былі ўнесены змены таксама і ў алфавіт.
Літоўскі алфавіт складаецца з 32 літар: a ą b c č d e ę ė f g h i į y j k l m n o p r s š t u ų ū v z ž
Дзеля запісу некаторых зычных і галосных гукаў выкарыстоўваюцца камбінацыі, напрыклад, ch — х.
Граматыка [правіць]
Граматыка літоўскай мовы няпростая, але падпарадкаваная строгім правілам. Літоўская — мова з развітай сістэмай флексій, што робіць яе падобнай на лацінскую, асабліва ў сваім фіксаванні склонавых канчаткаў і выкарыстанні для апісання назоўнікаў размешчаных перад ім прыметнікаў ці іншых назоўнікаў, якія ставяцца ў родным склоне. Адрозніваецца сем склонаў назоўнікаў (linksniai): vardininkas (назоўны), kilmininkas (родны), naudininkas (давальны), galininkas (вінавальны), įnagininkas (творны), vietininkas (месны) i šauksmininkas (клічны).
У літоўскай мове няма артыкляў.
Існуе чатыры часы дзеясловаў: цяперашні, будучы, мінулы, радзей выкарыстоўваецца шматразовы мінулы.
Літоўская мова адрозніваецца багаццем дзеепрыметнікаў, якіх некалькі дзесяткаў.
Націск з'яўляецца рухомым і свабодным, што азначае, што можа падаць на любы склад у выразе, а таксама змяняць сваю пазіцыю пры змене выразу.
Літоўская мова вельмі цікавая для мовазнаўства, бо шмат у чым захавала першапачатковую фанетыку і марфалагічныя асаблівасці індаеўрапейскай мовы.
Лексіка [правіць]
Базавая лексіка літоўскай мовы мае невялікую колькасць запазычанняў. Ёсць старыя запазычанні (senieji skoliniai) з моў суседніх рэгіёнаў. Сярод іх: stiklas (шкло), muilas (мыла), gatvė ад славянскага «гатво», дарога, spinta ад нямецкага der Spind. Прысутнічаюць таксама словы лацінскага і грэчаскага паходжання (ciklas, schema і г.д.). Пасля аднаўлення Літвой незалежнасці ўзмацняецца ўплыў англійскай мовы (hakeris, singlas і іншыя).
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Вячорка В. Кароткая граматыка літоўскай мовы. Мінск, 2010. – 116 с. (Серыя "Беларускія ЕўраГраматыкі") ISBN 978-985-448-091-6
- ENCYCLOPEDIA LITUANICA I—VI. Boston, 1970—1978
- August Schleicher: Handbuch der litauischen Sprache. (2 Bde. 1856/57)
- Gertrud Bense u. a.: Deutsch-litauische Kulturbeziehungen: Kolloquium zu Ehren von August Schleicher an der Friedrich-Schiller-Universität Jena. Mayer Verlag GmbH, Jena/Erlangen (1994), ISBN 3925978380
- Katrin Jähnert: Litauisch — Wort für Wort. REISE KNOW-HOW Verlag Peter Rump GmbH, Bielefeld (2003), ISBN 3-89416-244-9
- Juozas Algirdas Križinauskas: Vokiečių-lietuvių lietuvių-vokiečių kalbų žodynas. Deutsch-litauisches litauisch-deutsches Wörterbuch. TEV Verlag, Vilnius (2003), ISBN 9986-546-94-X
- Lietuvių kalbos žodynas, t. 1-8, Vilnius, 1941-70;
- Lietuvių kalbos gramatika, t. 1-2, Vilnius, 1965-71;
- Zinkevičius Z., Lietuvių dialektologija, Vilnius, 1966;
- Kazlauskas J., Lietuvių kalbos istorinė gramatika, Vilnius, 1968;
- Dabartinės lietuvių kalbos žodynas, Vilnius, 1972;
- Амбразас В., Вайткявичюте В., Валяцкене А. и др. Литовский язык. – В кн.: Языки народов СССР, т. I. М., 1966;
- Амбразас В. (ред.) Грамматика литовского языка. Вильнюс, 1985.
- Edmund Remys: Review of Modern Lithuanian Grammar, Lithuanian Research and Studies Center, Chicago, 2003.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Літоўская мова- Інстытут літоўскай мовы
- Дзяржаўная камісія літоўскай мовы
- Дзяржаўная інспекцыя мовы
| Афіцыйныя мовы Еўрапейскага Саюза | ||
|---|---|---|
| англійская | балгарская | венгерская | іспанская | грэчаская | дацкая | ірландская | італьянская | латышская | літоўская | мальтыйская | нідэрландская | нямецкая | партугальская | польская | румынская | славацкая | славенская | фінская | французская | чэшская | шведская | эстонская | ||