Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ліцэй БДУ)
Ліцэй БДУ
Дэвіз Summa Cum Laude
Заснаваны 1990
Дырэктар Таццяна Паўлаўна Мамчыц
Тып Ліцэй
Адрас Мінск, вул. Ульянаўская, 8
Сайт lyceum.by

Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, або Ліцэй БДУ — установа адукацыі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Забяспечвае профільнае навучанне ў 10—11 класах, рыхтуе да паступлення ў ВНУ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны згодна з пастановай Савета Міністраў БССР ад 18 ліпеня 1989 года «Аб арганізацыі пры БДУ імя Леніна Мінскай сярэдняй спецыялізаванай школы». Першыя заняткі адбыліся 10 студзеня 1990 года ў сярэдняй школе № 189. У 1991 годзе Мінскай сярэдняй спецыялізаванай школе быў вылучаны асобны будынак на вуліцы Маякоўскага, 96. Паводле загада Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 172 ад 8 чэрвеня 1993 года школа рэарганізаваная ў Ліцэй пры БДУ. У 1994 годзе Ліцэй БДУ атрымаў статус рэспубліканскага ліцэя. У 1996 годзе Ліцэй быў рэарганізаваны ў структурнае падраздзяленне БДУ, а 29 чэрвеня 1999 года рашэннем Мінгарвыканкама была зарэгістравана вучэбна-адукацыйная ўстанова «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта». Ліцэю быў вылучаны былы Дом настаўніка на Ульянаўскай, 8, дзе з 1 верасня 2001 года пачаліся заняткі.

Пасля палітычнага крызісу 2020 года[правіць | правіць зыходнік]

2 верасня 2020 года на сайце ліцэя апублікавана заява ў якой калектыў «рашуча асудзіў эскалацыю гвалту на вуліцах Беларусі, якая назіраецца ў апошнія тыдні» і выказаў салідарнасць з затрыманымі выпускнікамі[1][2][3]. У 2021 годзе звольніўся і з’ехаў з краіны дырэктар ліцэя Ігар Варакса[4], таксама ў 2021 годзе адбыліся звальненні з палітычных прычын[4].

У лістападзе 2022 года ў ліцэі прайшоў сумесны з афіцэрскім сходам КДБ конкурс «Першыя сярод роўных», накіраваны на папулярызацыю асобы Фелікса Дзяржынскага і КДБ[5]. Улетку 2023 года адбыліся масавыя звальненні нелаяльных выкладчыкаў, дагэтуль з імі праводзіў размовы супрацоўнік КДБ[6]. У кастрычніку 2023 года дырэктаркай ліцэя прызначылі Таццяну Мамчыц, якая да гэтага працавала ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі[7]. У сакавіку 2024 года дырэктарка ліцэя перадала рэктару БДУ калектыўны зварот работнікаў ліцэя з просьбай надаць установе імя Фелікса Дзяржынскага[8].

Удзел ліцэістаў у алімпіядах[правіць | правіць зыходнік]

Удзел ліцэістаў у рэспубліканскіх алімпіядах[9]
Прадмет Беларуская мова Руская мова Англійская мова Матэматыка Інфарматыка Фізіка Хімія Біялогія Астраномія Гісторыя Геаграфія Грамадазнаўства Усяго
1991 1 - 1 3 1 3 - - - - - - 9
1992 4 1 - 5 1 6 2 - - - 1 - 20
1993 1 2 - 9 5 3 3 - - - - - 23
1994 1 - - 10 7 8 4 1 - - - - 31
1995 2 - - 6 7 3 5 2 - - - - 25
1996 2 1 - 8 5 3 4 4 - - - - 27
1997 4 3 - 9 5 4 7 4 - - - - 36
1998 2 4 - 12 1 5 9 4 - 3 - - 40
1999 3 6 1 12 15 10 11 6 - 6 - - 60
2000 4 5 - 9 3 8 12 9 - 12 1 - 63
2001 5 7 - 12 3 7 8 8 - 17 2 - 69
2002 5 6 - 15 2 9 8 5 2 7 1 - 60
2003 4 5 - 20 5 10 11 7 - 9 1 - 72
2004 6 4 - 16 4 11 12 11 - 13 4 - 81
2005 7 4 - 10 5 14 12 14 - 9 4 6 85
2006 7 3 - 10 10 9 12 11 2 9 1 4 78
2007 8 5 1 10 7 10 11 9 3 6 - 8 78
2008 7 8 - 10 8 9 12 9 1 3 - 8 75
2009 7 8 - 11 10 9 12 8 2 2 - 5 74
2010 5 1 1 11 9 8 6 7 2 5 - 3 58
2011 3 2 2 16 7 10 6 8 2 4 1 4 65
2012 6 3 1 19 9 15 6 11 4 - - 3 77
2013 8 1 - 21 10 14 7 11 1 5 - 4 82
2014 7 2 2 15 10 12 10 13 3 5 - 4 83
2015 4 2 3 14 12 9 9 6 3 4 - 3 69
2016 7 3 1 10 11 7 12 6 2 3 - 5 67
2017 3 2 - 11 11 5 12 9 2 4 - 4 63
2018 3 1 - 14 12 8 7 10 2 2 - 4 63
2019 5 1 1 8 12 7 9 5 2 3 - 5 58
2020 3 5 5 5 1 3 1 1 24
Агулам 131 90 14 336 197 236 239 198 33 131 15 70 1690
Удзел ліцэістаў у міжнародных алімпіядах[10]
Прадмет Матэматыка Фізіка Інфарматыка Біялогія Хімія Геаграфія Астраномія Усяго
1992 2 Расія - 1 Германія - - - - 3
1993 1 Турцыя - 1 Аргенціна - - - - 2
1994 3 Ганконг - 3 Швецыя 1 Балгарыя - - - 7
1995 3 Канада - 1 Нідэрланды 2 Тайланд - - - 6
1996 4 Індыя - 2 Венгрыя 2 Украіна 2 Расія - - 10
1997 3 Аргенціна 1 Канада - 2 Туркменістан - - - 6
1998 2 Тайвань 1 Ісландыя - 2 Германія 2 Аўстралія - - 7
1999 4 Румынія 3 Італія - 1 Швецыя 3 Тайланд - - 11
2000 2 Паўднёвая Карэя - 1 Кітай 2 Турцыя 3 Данія - - 8
2001 3 ЗША 1 Турцыя - 2 Бельгія 3 Індыя - - 9
2002 4 Вялікабрытанія 4 Інданезія 1 Паўднёвая Карэя 1 Латвія 3 Нідэрланды 1 ПАР - 14
2003 3 Японія 1 Тайвань 1 ЗША - 3 Грэцыя - - 8
2004 3 Грэцыя 2 Паўднёвая Карэя - 1 Аўстралія 2 Германія - - 8
2005 2 Мексіка 1 Іспанія - 4 Кітай - - - 7
2006 3 Славакія - - 2 Аргенціна 1 Паўднёвая Карэя - - 6
2007 - 3 Іран 1 Харватыя 1 Канада 1 Расія - 3 Тайланд 9
2008 - 1 В’етнам - 2 Індыя 1 Венгрыя - - 4
2009 1 Германія 2 Мексіка 2 Балгарыя 2 Японія 2 Вялікабрытанія - 1 Іран 10
2010 2 Казахстан 1 Харватыя 1 Канада 1 Паўднёвая Карэя - - 2 Кітай 7
Агулам 43 24 15 28 27 1 6 141

Пазанавучальная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У Ліцэі БДУ вялікая ўвага надаецца фізічнаму выхаванню моладзі, штогод ладзяцца шматлікія спартыўныя мерапрыемствы. Апроч таго, пры ліцэі дзейнічае клуб «Дэбаты», навучэнцамі былі створаны каманды па «Што? Дзе? Калі?», якія дабіліся вялікіх поспехаў у шматлікіх турнірах. Вучні ліцэю прымалі ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных Турнірах Юных Фізікаў, дзе займалі прызавыя месцы. На базе Ліцэя ў 1996 годзе быў створаны танцавальны ансамбль «Глорыя». Выдаюцца газеты «Новая Лига» (найлепшае школьнае выданне ў 2004 годзе), «Рукі», «View».

Дырэктары Ліцэя БДУ[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Гімн[правіць | правіць зыходнік]

З 2002 года ў Ліцэя ёсць гімн, напісаны адным з выпускнікоў.

Ты квітней жа, наш Ліцэй,
У ведах і навуцы,
Каб даведаўся ўвесь свет,
Што мы — беларусы,
Што такое Беларусь
І чаму ёй ганаруся!
Vivat педагогам!
Vivat ліцэістам!

Мы тут разам сабраліся,
Каб жыццю вучыцца,
Каб краіну аднавіці,
Поспехаў дабіцца.
Маем усё мы ў руках:
Сонейка і поўню.
Нам яны асветляць шлях
Да вяршыняў зорных.

Першымі заўсёды быць!
Лепшымі на свеце!
І каб памяць захаваць
Аб Ліцэя дзецях.
І каб кожны беларус
Ганарыўся намі.
Vivat professores!
Vivat Alma Mater!

Наш Ліцэй яднае нас
Назаўжды з табою.
Адчуваю: прыйдзе час
І жыццё такое -
Будзе ведаць цэлы свет,
Што мы з Беларусі!
Vivat педагогам!
Vivat ліцэістам![11]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2004).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Адкрыты ліст калектыву Ліцэя БДУ(недаступная спасылка). web.archive.org (2 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2020. Праверана 15 сакавіка 2024.
  2. Акцыя пратэсту каля Ліцэя БДУ | Акция протеста возле Лицея БГУ . Праверана 15 сакавіка 2024.
  3. Ліцэй БДУ асудзіў гвалт на менскіх вуліцах. ЗАЯВА . Радыё Свабода (2 верасня 2020). Праверана 15 сакавіка 2024.
  4. а б «Мікалай Лукашэнка браў удзел у конкурсе, але ніколі не вучыўся». Вялікая гутарка з былым дырэктарам Ліцэя БДУ Ігарам Вараксам . Наша Ніва (17 снежня 2022). Праверана 15 сакавіка 2024.
  5. «Стварыць станоўчы вобраз чэкіста» за 2500 рублёў. Ліцэй БДУ запускае сумесны з КДБ конкурс . Радыё Свабода (25 лістапада 2022). Праверана 15 сакавіка 2024.
  6. У Ліцэі БДУ прайшлі масавыя чысткі выкладчыкаў . Новы Час (22 чэрвеня 2023). Праверана 15 сакавіка 2024.
  7. У Ліцэй БДУ прызначылі новую дырэктарку . Наша Ніва (16 кастрычніка 2023). Праверана 15 сакавіка 2024.
  8. Ліцэю БДУ нададуць імя Фелікса Дзяржынскага . belsat.eu. Праверана 15 сакавіка 2024.
  9. Лицей БГУ | Республиканские олимпиады. Сайт Ліцэя БДУ.
  10. Лицей БГУ | Международные олимпиады. Сайт Ліцэя БДУ.
  11. Архіўная копія(недаступная спасылка). Сайт Ліцэя БДУ. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 2 студзеня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]