Лішайнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Поліфілетычная група грыбоў
Haeckel Lichenes.jpg
Ілюстрацыя з кнігі Эрнста Гекеля «Kunstformen der Natur», 1904
Назва

Лішайнікі

Статус назвы

Састарэлае таксанамічнае

Лацінская назва

Lichenes

Бацькоўскі таксон

Падцарства Нізшыя расліны (Thallophyta)

Прадстаўнікі
каля 400 радоў
Выявы на Вікісховішчы Выявы на Вікісховішчы
У Вікіслоўніку ёсць артыкул «лішайнік» Лішайнікі у Вікіслоўніку

Лішайнікі (Lichenes) — група ніжэйшых раслін, утвораных сімбіёзам грыба (мікабіёнт) і водарасці (фікабіёнт).

Больш за 400 родаў, каля 20 тыс. відаў; на Беларусі 38 сямействаў, 114 родаў, каля 500 відаў.[1] Найбольш пашыраны: алекторыя, анаптыхія, апеграфа, артонія, бацыдыя, буэлія, гіпагімнія, графіс, калаплака, калема, кладонія, ксанторыя, лабарыя, леканора, лецыдзея, меланелія, пармелія, пармеліёпсіс, пельтыгера, пертузарыя, пірэнула, рамаліна, рызакарпан, стэрэакаўлан, уснея, фісцыя, цэтрарыя, эвернія і інш.

Растуць на дрэвах, камянях, глебе.

Шматгадовыя (узрост бывае да тысяч гадоў) расліны шэрага, бурага, аранжавага, чорнага і іншых колераў. Вегетатыўнае цела — слаявіна, або талом, утворана перапляценнем грыбных гіфаў і клеткамі водарасці. У складзе лішайнікаў часцей аднаклетачныя (26 родаў) і некалькі відаў ніткаватых водарасцей. Яны складаюць 10—15 % ад усяго аб’ёму слаявіны. Па анатамічнай будове вылучаюць гамеамерную слаявіну (водарасці ў ёй размешчаны амаль раўнамерна) і гетэрамерную (водарасці ўтвараюць 1-2 адасобленыя слаі пад верхняй коркай слаявіны). Па форме бываюць накіпныя, або коркавыя (аспіцылія, леканора), ліставатыя (ксанторыя, пельтыгера) і кусцістыя (кладонія, уснея). Размнажаюцца вегетатыўным спосабам і спорамі. Першымі засяляюць неўрадлівыя глебы і назапашваюць арганічныя рэчывы.

3 лішайнікаў атрымліваюць лішайнікавыя кіслоты, антыбіётыкі, лакмус, фарбы і інш. На поўначы ісландскі лішайнік, кладонія — асноўны корм паўночных аленяў.

Адчувальныя да забруджвання атмасферы (гл. ліхенаіндыкацыя).

Вывучае лішайнікі ліхеналогія.

Зноскі

  1. БелЭн у 18 т. Т.9. — Мн., 1999.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Определитель лишайников СССР. Л., 1975. Вып. 3. С. 85—105.
  • Ahmadjian V. (1993). The Lichen Symbiosis. New York: John Wiley & Sons. ISBN 0-471-57885-1.
  • Brodo, I.M., S.D. Sharnoff, and S. Sharnoff, 2001. Lichens of North America. Yale University Press, New Haven.
  • Gilbert, O. 2004. The Lichen Hunters. The Book Guild Ltd. England.
  • Haugan, Reidar / Timdal, Einar (1992): Squamarina scopulorum (Lecanoraceae), a new lichen species from Norway. Nordic Journal of Botany 12(3): 357—360.
  • Hawksworth, D.L. and Seaward, M.R.D. 1977. Lichenology in the British Isles 1568—1975. The Richmond Publishing Co. Ltd., 1977.
  • Kershaw, K.A. Physiological Ecology of Lichens, 1985. Cambridge University Press Cambridge.
  • Kirk PM, Cannon PF, Minter DW, Stalpers JA. (2008). Dictionary of the Fungi. (10th ed.). Wallingford: CABI. ISBN 9780851998268.
  • Purvis, O.W., Coppins, B.J., Hawksworth, D.L., James, P.W. and Moore, D.M. (Editors) 1992. The Lichen Flora of Great Britain and *Ireland. Natural History Museum, London.
  • Sanders, W.B. 2001. Lichens: interface between mycology and plant morphology. Bioscience 51: 1025—1035.
  • Seaward, M.R.D. 1984. Census Catalogue of Irish Lichens. Glasra 81 — 32.
  • Van Haluwyn, C., Lerond, M. 1993. Guide des lichens: Lechevalier. — Paris.
Commons