Ліён Фейхтвангер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ліён Фейхтвангер

Ліён ФЕЙХТВА́НГЕР (ням.: Lion Feuchtwanger; 7.7.1884, г. Мюнхен, Германія — 21.12.1958) — нямецкі пісьменнік. Доктар філасофіі (1907).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў германістыку і філасофію ва ўніверсітэтах Берліна і Мюнхена. 3 1933 у эміграцыі (Францыя, ЗША).

Пачынаў як тэатральны крытык і драматург. Аўтар сусветна вядомых гістарычных раманаў «Брыдкая герцагіня» (1923), «Яўрэй Зюс» (1925), «Ілжэ-Нерон» (1936), «Лісы ў вінаградніку» (1947), «Гоя, або Цяжкі шлях пазнання» (1951), «Мудрасць дзівака, або Смерць і ператварэнне Жан Жака Русо» (1952), гістарычнай трылогіі «Іудзейская вайна» (1932), «Сыны» (1935), «Настане дзень» (1942), у якіх адлюстраваў падзеі амерыканскай вайны за незалежнасць, французскай рэвалюцыі 1789-94, узаемаадносіны паміж Іудзеяй і Рымам і інш. Трагічная нямецкая сучаснасць у раманах «Томас Вент» (1920), «Браты Лаўтэнзак» (1943), сацыяльнай трылогіі «Зала чакання» («Поспех», 1930; «Сям'я Опенгейм», 1933; «Выгнанне», 1939).

У творах аддаваў перавагу сацыяльна-палітычным і філасофсім праблемам — чалавека і гісторыі, творчай асобы і рэвалюцыі, сузірання і дзеяння, грамадскага прызначэння мастака і мастацтва, мінуўшчыны і сучаснасці; яны адметныя каларытнасцю дэталі, сюжэтнай шматпланавасцю, парабалічнасцю. Многія яго раманы экранізаваны.

Аўтар п'ес, апрацовак твораў англійскіх аўтараў, літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ і інш.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Сям'я Опенгейм. Мн., 1937.