Лі Куан Ю
| Лі Куан Ю. 李光耀 |
|||||
|
|||||
|---|---|---|---|---|---|
| 3 чэрвеня 1959 — 28 лістапада 1990 | |||||
| Папярэднік: | пасада заснавана; | ||||
| Пераемнік: | Го Чок Тонг | ||||
| Партыя: | Партыя «Народнае дзеянне» | ||||
| Веравызнанне: | Агнастыцызм | ||||
| Нараджэнне: | 16 верасня 1923 (89 гадоў) | ||||
| Узнагароды: |
|
||||
Лі Куан Ю (нар. 16 верасня 1923 года) — сінгапурскі палітык, першы прэм'ер-міністр Рэспублікі Сінгапур, адзін з бацькоў сінгапурскага «эканамічнага цуда».
Змест |
Біяграфія [правіць]
Лі Куан Ю нарадзіўся 16 верасня 1923 г у Сінгапуры, у сям'і кітайскага паходжання. Вучыўся спачатку ў сінгапурскіх установах - у школе Тэлок Кураў, Інстытуце Рафлз і Нацыянальным Універсітэце Сінгапура («Рафлз-Каледж»), - затым у брытанскім Кембрыджы (1945-1949).
У 1949 г. вярнуўся на радзіму. З 1950 г. займаўся адвакацкай практыкай у Сінгапуры ў кампаніі Laycock and Ong, удзельнічаў у прафсаюзным руху. У 1954 г. абраны генеральным сакратаром партыі "Народнае дзеянне", якая прыйшла да ўлады ў 1959 г. З 1959 па 1990 г. займаў пасаду прэм'ер-міністра. У 1990-2004 г. быў старэйшым міністрам ва ўрадзе Го Чок Тонга. У жніўні 2004 г. атрымаў пасаду міністра-ментара (настаўніка) у ўрадзе свайго сына Лі Сяньлуна.
Пад кіраўніцтвам Лі Куан Ю Сінгапур з беднай краіны «трэцяга свету» ператварыўся ў адну з самых багатых дзяржаў.
Палітычныя погляды [правіць]
Аб сваім палітычным крэда Лі Куан Ю пісаў так: «Мы выкарыстоўвалі тыя перавагі, якія Вялікабрытанія пакінула нам: англійскую мову, юрыдычную сістэму, адміністрацыю, пазбаўленую партыйных прыхільнасцяў. Мы старанна пазбягалі выкарыстання метадаў, уласцівых сацыяльнай дзяржаве, бо бачылі, як вялікі <брытанскі> народ у выніку <сацыялістычнай> ураўнілаўкі ператварыўся ў пасрэдны ». Пасля Лі Куан Ю выказваў захапленне Маргарэт Тэтчэр, якая ў сваю чаргу заявіла, што «калісьці Сінгапур вучыўся ў Вялікабрытаніі, а зараз мы вучымся ў Сінгапура».
Мемуары Лі Куан Ю [правіць]
- The Singapore Story (ISBN 0-13-020803-5)
- From Third World to First: The Singapore Story (ISBN 0060197764)
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лі Куан Ю
На англійскай мове:
- Culture Is Destiny; A Conversation with Lee Kuan Yew
- Time Magazine — Lee was chosen as Asia’s 100 most influential persons of the century by TIMEAsia magazine.
- War of Words Alejandro Reyes, Asiaweek.com, September 25, 1998. Retrieved 2004-12-08
- Lee Kuan Yew: A Chronology, 1923—1965 Largely based on Lee Kuan Yew. The Singapore Story: Memoirs of Lee Kuan Yew. Singapore: Times, 1998. Retrieved 2004-12-08
- Free After 32 Lost Years Chia Thye Poh interview with Newsweek magazine. Retrieved 2004-12-12
- The Economist’s apology The Economist magazine’s apology to Lee Kuan Yew and Lee Hsien Loong for its 2004 nepotism article
- Gene expression: Lee Kuan Yew
- Obituary of Lee Chin Koon
- 2005 Interview with the German paper, Der Spiegel