Лі Страсберг
| Лі Страсберг Lee Strasberg |
|
| Імя пры нараджэнні: | Ізраэль Страсберг |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 17 лістапада 1901 |
| Месца нараджэння: | Буданаў, Аўстра-Венгрыя |
| Дата смерці: | 17 лютага 1982 (80 гадоў) |
| Месца смерці: | Нью-Ёрк |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | тэатральны рэжысёр, акцёр, тэатральны педагог |
| Кар'ера: | 1937—1981 |
| IMDb: | ID 0833448 |
Лі Страсберг (анг.: Lee Strasberg; 17 лістапада 1901 - 17 лютага 1982) — амерыканскі рэжысёр, кіраўнік акцёрскай студыі, акцёр і прадзюсар.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся 17 лістапада 1901 года ў аўстра-венгерскім мястэчку Буданаў (цяпер у Церабаўлянскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны), у яўрэйскай сям'і Іды і Борух-Меер Страсберга. Разам з бацькамі эміграваў у ЗША ў 1908 годзе.
У 1931 годзе стаў адным з заснавальнікаў тэатральнага калектыву Group Theatre. У 1949 годзе пачаў працаваць у школе акцёрскага майстэрства Actors Studio ў Нью-Ёрку. У 1952 годзе стаў яе кіраўніком, навучанне вёў па сваёй методыцы на аснове сістэмы Станіслаўскага. Сярод выпускнікоў школы шмат вядомых акцёраў - Пол Ньюман, Аль Пачына, Мэрылін Манро, Джэйн Фонда, Дасцін Хофман, Роберт Дэ Ніра, Марлан Бранда, Мікі Рурк.
У 1966 годзе заснаваў Actors Studio West ў Лос-Анджэлесе. У 1969 годзе заснаваў Тэатральны інстытут Лі Страсберга. У 1974 годзе сыграў ролю другога плана ў фільме «Хросны бацька-2». За гэтую ролю Страсберг намінаваўся на кінапрэміі «Оскар» і «Залаты глобус».
Асабістае жыццё [правіць]
Першая жонка - Нора (Nora Krecaun), 1926-1929 гады. У 1934-1966 гадах быў жанаты на актрысе Поле Страсберг. Іх дзеці - актрыса Сьюзан Страсберг і выкладчык акцёрскага мастацтва Джон Страсберг. Трэцяя жонка - Ганна Мізрахі. Дзеці - Давід і Адам. Быў блізкім сябрам сваёй вучаніцы Мэрылін Манро, якая адпісвала яму большую частку сваёй маёмасці.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі [правіць]
- Лі Страсберг(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Афіцыйны сайт(англ.)
- Тэатральны інстытут Лі Страсберга(англ.)
- John Strasberg Studios(англ.)
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |