Маары астравоў Кука

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Маары астравоў Кука
(Māori Kūki 'Āirani)
Cook Island dancers at Auckland's Pacifica festival.jpg
Агульная колькасць каля 70 тыс.
Рэгіёны пражывання Астравы Кука
Мова Маары астравоў Кука
Рэлігія політэізм, культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы маары, таіцяне

Ма́ары астравоў Кука або Маоры астравоў Кука (саманазва Māori Kūki 'Āirani) — народ, карэннае палінезійскае насельніцтва астравоў Кука. Колькасць на астравах Кука - каля 9 тыс. У выніку эміграцыі многія маары астравоў Кука жывуць за межамі радзімы, галоўным чынам у Новай Зеландыі, дзе ў 2008 г. іх налічвалася 58011 чал.[1].

Вызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Маары астравоў Кука пераважна называюць карэнных насельнікаў паўднёвай групы астравоў Кука, сярод якіх колькасна і культурна дамінуюць жыхары Раратонга. Яны размаўляюць на палінезійскай мове, блізкай да навазеландскіх маары і таіцян. У выніку працэсаў культурнай уніфікацыі да маары астравоў Кука таксама стала прынята дадаваць некаторых насельнікаў паўночнай групы астравоў, хаця яны карыстаюцца адрозным дыялектам і адасоблены ад жыхароў Раратонга традыцыйным ладам жыцця. У склад маары астравоў Кука, аднак, не ўваходзяць пукапука (атол Пукапука) і тангарэва (атол Тангарэва), якія захоўваюць асабістыя палінезійскія мовы і адрозніваюцца па паходжанню, а таксама жыхароў атола Палмерстан, што маюць еўрапейска-палінезійскае паходжанне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёвая група астравоў Кука была населена палінезійцамі ў IVVI стст. н.э. Згодна паданням продкамі маары астравоў Кука былі выхадцы з астравоў Таварыства. З кан. XVIII ст. яны мелі сталыя кантакты з еўрапейскімі мараплаўцамі. У 1821 г. на востраве Раратонга высадзіліся брытанскія місіянеры. Яны ўсталявалі фактычны кантроль над мясцовым насельніцтвам, хаця ў 18581888 гг. існавала манархічная дзяржава Раратонга. Па запыту каралевы Макея Такау, яе ўладанні трапілі пад пратэктарат Вялікабрытаніі. У 1901 г. - пад пратэктарат Новай Зеландыі. У 1965 г. Астравы Кука атрымалі аўтаномію. У 2003 г. мова маары астравоў Кука набыла афіцыйны статус.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У выніку эканамічных пераўтварэнняў і эміграцыі культура маары астравоў Кука перажывае значны крызіс. Традыцыйна мясцовыя тубыльцы займаліся сельскай гаспадаркай і ловам рыбы. Земляробства (вырошчваюць какосавую пальму, цытрусавыя, каву і інш.) ўсё яшчэ застаецца важным заняткам, аднак з-за састарэлай сістэмы абшчыннага кіравання зямлёй яно губляе сваю эфектыўнасць. Саматужны лоў рыбы як занятак, што можа забяспечыць матэрыяльна, у нашыя дні не практыкуецца. Амаль не захаваліся традыцыйныя драўляныя жытлы кікаў з саламянымі стрэхамі. Па сведчанню даследчыкаў, хутка губляюцца нацыянальная мова, рамёствы, кухня і іншыя прыкметы, якія адрозніваюць маары ад астатніх палінезійцаў[2].

Сем'і вялікія пашыраныя. Да прыняцця хрысціянства ў XIX ст. была шырока распаўсюджана палігінія. Мужчыны займаліся ловам рыбы і выконвалі найбольш цяжкую працу. Жанчыны даглядалі гаспадарку, у тым ліку адказвалі за зямельны надзел. У нашыя дні яны звычайна кантралююць сямейны бюджэт. Сем'і аб'ядноўваюцца ў сваяцкія абшчыны згодна паходжанню. На чале абшчыны стаяць правадыры, якія ўсё яшчэ карыстаюцца аўтарытэтам сярод іншых абшчыннікаў, але не маюць значнай палітычнай або эканамічнай улады. Сярод маары астравоў Кука існуе ўяўленне, што высакародны чалавек павінен быць тоўстым. Таму хлопчыкі і дзяўчынкі з юнацкага ўзросту падтрымліваюць спецыяльную дыету. На астравах Кука прынята разам з сем'ямі наведваць царкву і адзначаць хрысціянскія святы.

Найлепш захаваліся спеўныя і танцавальныя традыцыі, казкі, легенды і сямейныя паданні.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Мова маары астравоў Кука належыць да малайска-палінезійскай групы аўстранезійскіх моў. У XIX ст. была распрацавана пісьмовасць на аснове лацінкі. У 1880 г. на мову маары астравоў Кука пераклалі Біблію. З 2003 г. мае афіцыйны статус на Астравах Кука.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]