Магда Гебельс
| Магда Гебельс Magda Goebbels |
|
| Імя пры нараджэнні: | Johanna Maria Magdalena Ritschel |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 11 лістапада 1901 |
| Дата смерці: | 1 мая 1945 (43 года) |
Ёхана Марыя Магдалена (Магда) Гебельс (ням. Johanna Maria Magdalena (Magda) Goebbels); (11 лістапада 1901, Берлін — 1 мая 1945, Берлін) — жонка міністра народнай асветы і прапаганды нацысцкай Германіі Ёзэфа Гебельса. Выбітны член НСДАП, блізкая паплечніца Адольфа Гітлера.
Біяграфія [правіць]
Нарадзілася ў 1901 годзе ў Берліне ў незамужняй Аўгусты Берэнд і была зарэгістраваная як Ёхана Марыя Магдалена Берэнд (ням. Johanna Maria Magdalena Behrend). Бацькам Магды быў, хутчэй за ўсё, інжынер Оскар Рытчэль (ням. Oskar Ritschel), хто ажэніцца з Аўгустай неўзабаве пасля нараджэння Магды і ўдачарыў яе. У 1904 годзе яны развяліся.
1 мая ўсім шасцярым дзецям пары Гебельс былі зробленыя ўколы марфіну, пасля чаго кожнаму была ўкладзеная ў рот раздушаная ампула з цыяністым каліем, што пацягнула смерць. Удзельнічала ці сама Магда ў забойстве дзяцей або ж гэта было даручана доктару, гісторыкі сказаць адназначна не могуць. Пасля забойства дзяцей жонкі скончылі жыццё самагубствам.
Старэйшы сын Магды ад першага шлюбу — Харальд Квандт — перажыў вайну.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магда Гебельс- Хатні кінаархіў сям'і Гебельс. 28 хвілін запісы
| Гэта пачатак артыкула пра палітычнага дзеяча. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра Трэці рэйх. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |