Магдэбургскія паўшар'і

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Малюнак Гаспара Шота «Магдэбургскія паўшар'і»

Магдэбургскія паўшар'і — знакаміты эксперымент нямецкага фізіка Ота фон Герыке для дэманстрацыі сілы ціску паветра і вынайдзенай ім паветранай помпы.

У эксперыменце выкарыстоўваліся «два медныя паўшар'і каля 14 цаляў (35,5 см) у дыяметры, полыя ўнутры і прыціснутыя адно да аднаго». З сабранай сферы выпампоўвалася паветра, і паўшар'і ўтрымліваліся ціскам вонкавай атмасферы.

Помпа і паўшар'і ў Нямецкім музеі
Марка ГДР з выявай эксперыменту

У 1654 годзе ў Рэгенсбургу фон Герыке прадэманстраваў эксперымент Рэйхстагу ў прысутнасці імператара Фердынанда III. Пасля выпампоўвання са сферы паветра, 16 канёў, па 8 з кожнага боку не змаглі разарваць паўшар'і. Невядома, ці выкарыстоўваліся коні з абезьвух бакоў для большай відовішчнасці ці па няведанні самага фізіка, бо можна было замяніць палову канёў нерухомым мацаваннем, без страты сілы ўздзеяння на паўшар'і[1].

У 1656 годзе Герыке паўтараў эксперымент у Магдэбургу, а 1663 годзе ў Берліне з 24 канямі. У адпаведнасці з пазнейшымі разлікамі, для пераадолення намагання неабходна было запрэгчы 13 моцных ламавікоў з кожнага боку[2].

Арыгінальныя паўшар'і захоўваюцца ў Нямецкім музеі (ням.: Deutsches Museum) у Мюнхене.

Зноскі

  1. Я. И. Перельман, Занимательная механика, с. 25-26
  2. Я. И. Перельман, Занимательная физика, ч.1, с. 68

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.