Магнезіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Магнезіт
Формула MgCO3
Сінгонія Трыганальная
Колер Белы, буры, шэры, жоўты
Колер рысы Белы
Бляск Шкляны ці цьмяны
Празрыстасць Празрысты да які прасвечвае
Цвёрдасць 3,5-4,5
Спайнасць Дасканалая па рамбоэдры
Злом Ступеньчаты да ракавістага; ломкі
Шчыльнасць 3,0 г/см³

Магнезіт — мінерал з класа карбанатаў, групы кальцыту, склад MgCO3; утрымлівае MgO 47,82 %, CO2 52,18 %, ізаморфныя прымешкі — часта Fe, радзей Mn, Ca. Крышталізуецца ў трыганальнай сістэме. Крышталічная структура аналагічная кальцыту. Сустракаецца ў ромбаэдрычных або няправільна выцягнутых крышталях, а пры ўтварэнні ў зонах выветрывання парод на зямной паверхні — у фарфорападобных схаваназярністых масах. Колер белы, жаўтлява-шэры. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале 3,75 — 4,25, крохкі; шчыльнасць 2900 — З100 кг / м³.

Пры абпальванні пры 1000 °С магнезіт губляе большую частку (92 — 94 %) вуглекіслаты і ператвараецца ў хімічна актыўную парашкападобную масу — каўстычную магнезію, якую выкарыстоўваюць пры варэнні цэлюлозы, вытворчасці цеплаізаляцыі, сінтэтычных каучукаў, пластмас, віскозы, у працэсах хімічнай перапрацоўкі, у якасці ўгнаення.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]