Магнус III, кароль Нарвегіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Магнус III Босы
Magnús III berfœtt
Магнус III Босы
кароль Нарвегіі
22 верасня 1093 — 23 жніўня 1103
Папярэднік: Олаф III Ціхі
Пераемнік: Эйстэйн I Магнусан, Сігурд I Крыжак
 
Нараджэнне: каля 1073
Нарвегія
Смерць: 23 жніўня 1103({{padleft:1103|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:23|2|0}})
Даўн, Ольстэр
Род: Хорфагеры
Бацька: Олаф III Ціхі
Маці: Тора Ёнсдотэр

Магнус III Галаногі, або Басаногі (стар.-сканд. Magnús berfœtt) (107323 жніўня 1103) — кароль Нарвегіі (1093 - 1103), сын Олафа III Ціхага і наложніцы Торы. Праўленне Магнуса III азнаменавала сабой спробу адраджэння агрэсіўнай экспансіі вікінгаў і было накіравана на стварэнне нарвежскай імперыі ў Ірландскім моры і паўночнай часткі Брытанскіх астравоў. Пасля гібелі Магнуса ў Ольстэры, створаная ім імперыя развалілася. Існуе некалькі версій мянушкі Магнуса III. Самая распаўсюджаная і найбольш праўдападобная: за прыхільнасць да нашэння гэльскага адзення, правобраза кілта.